«Дарога на Курапаты» () — беларускі дакументальны фільм, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» (студыя «Летапіс») у 1990 годзе. З’яўляецца дакументальным абвінавачваннем бальшавіцкага рэжыму ў генацыдзе супраць свайго народа. У стварэнні стужкі прымаў удзел Зянон Пазняк.

У 1994 годзе за фільм «Дарога на Курапаты» рэжысёр Міхаіл Жданоўскі атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь.

У 2026 годзе YouTube-ролік з фільмам дадалі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Здымачная група сцэнарый — Міхаіл Жданоўскі, Аляксандр Лукашук рэжысура — Міхаіл Жданоўскі малюнак — Сяргей Пятроўскі гук — Аляксандр Салавей музыка — Сяргей Бельцюкоў мантаж — Вікторыя Любачка устаноўка колеру — Тамара Ярхова рэдакцыя — Ірына Дзям’янава арганізацыя здымак — Аксана Эйхарт

Спасылкі

Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы Міхаіла Жданоўскага Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі