Пі́шчац () — вёска ў Польшчы, на рацэ Лютні. Уваходзіць у склад Бяльскага павета Люблінскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Пішчац. Насельніцтва на 2011 год — 3016 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на ўсход ад Бялы Падляскай, за 98 км на паўночны ўсход ад Любліна.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Першы пісьмовы ўпамін пра Пішчац (Пещатка — Пяшчатка, Пішчатка) датуецца 1500 годам. У 1530 годзе горад атрымаў Магдэбургскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Пішчац увайшоў у Берасцейскі павет Берасцейскага ваяводства. 4 жніўня 1569 года ён атрымаў герб «у чырвоным полі постаць чалавека з ястрабам у руцэ» С. 222..
У XVI ст. у Пішчацы дзейнічалі касцёл і царква, з XVIII ст. — сінагогаKatalog zabytków sztuki w Polsce. Województwo lubelskie powiat Biała Podlaska / Red. K. Kolendo-Korczakowa, A. Oleńska, M. Zgliński. — Warszawa: Instytut Sztuki Polskiej Akademii Nauk, 2006. S. 203..
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Пішчац апынуўся ў складзе Аўстрыі, з пачатку XIX ст. — у складзе Расійскай імперыі, ва Уладаўскім павеце Сядлецкай губерні. Гэта адарвала горад ад губерняў з пераважна беларускім насельніцтвам. На 1827 год у Пішчацы было 118 будынкаў, на 1862 год — 168. За ўдзел жыхароў Пішчаца ў нацыянальна-вызваленчым паўстанні 1863—1864 гадоў расійскія ўлады пазбавалі яго гарадскіх правоў.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Пішчац занялі нямецкія войскі.
Найноўшы час Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Пішчац апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе мястэчка занялі войскі Трэцяга рэйха.
У 1944 годзе Пішчац занялі савецкія войскі, пасля чаго яго зноў перадалі Польшчы.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1827 год — 1041 чал.; 1864 год — 1471 чал.Chlebowski B. Piszczac // S. 232. XXI стагоддзе: 2011 год — 3016 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасці Капліца могілкавая (1800) Могілкі іўдзейскія Царква Святога Яна Прадцечы (мураўёўка; 1907, цяпер касцёл Узвышэння Святога Крыжа)
Страчаная спадчына Сінагога Царква
Галерэя
Літаратура
Спасылкі