Мікалай Апанасавіч Ці́шчанка ( — ) — беларускі вучоны ў галіне анкалогіі, доктар медыцынскіх навук (1971), прафесар (1973).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Чарнатычы (зараз у Чарнігаўскай вобласці Украіны). У 1942—1945 гадах працаваў на металургічных заводах у Варашылаўградзе і ЧалябінскуТищенко Николай Афанасьевич // Сайт БелМАПА. У 1952 годзе скончыў Адэскі медыцынскі інстытут. У 1953—1955 гг. працаваў у Магілёўскім абласным анкалагічным дыспансеры ўрачом, галоўным урачом. У 1956—1958 гадах праходзіў навучанне ў аспірантуры пры кафедры анкалогіі Ленінградскага інстытута ўдасканалення ўрачоў. У 1958—1959 гадах працаваў урачом у хірургічным аддзяленні 3-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска. Абараніў дысертацыю на тэму «Радыкальная аперацыя выдалення рэгіянальных лімфавузлоў пры раку ніжняй губы» і ў 1959 годзе атрымаў ступень кандыдата медыцынскіх навук.
У 1959—1960 гадах працаваў асістэнтам кафедры хірургіі ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў, з 1960 года — асістэнт кафедры анкалогіі, у 1968—1973 гадах — дацэнт, з 1973 года — прафесар. У 1970 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Матэрыялы да анатоміі і клінікі панкрэатадуадэнальнага рака». У 1982—1991 гадах — на пасадзе загадчыка кафедрай анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, з 1992 года — прафесар.
Памёр 8 студзеня 1996 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па дыягностыцы і лячэнні пухлін страўнікава-кішэчнага тракту, падстраўнікавай залозы, жоўцевых шляхоў. Распрацаваў і ўкараніў метад радыкальных аперацый пры метастазах раку на шыі. Аўтар 112 навуковых прац, двух манаграфій, чатырох рацыяналізатарскіх прапаноў. Сааўтар патэнта «Способ пластики безнадкостничных дефектов покровных тканей черепа»PatentDB.ru — База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы
Сярод апублікаванага: Клиника и дифференциальная диагностика механических желтух. — Мн.: Беларусь, 1973.; Реабилитация радикально оперированных больных по поводу опухолей толстой кишки.
Узнагароды Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна», значок «Выдатнік аховы здароўя» (1978), нагрудны знак імя М. І. Пірагова, ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1994), граматы Міністэрства аховы здароўя БССР і рэктарата Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў.
Літаратура — С. 132.
Спасылкі Тищенко Николай Афанасьевич // Сайт БелМАПА Цішчанка, Мікалай Апанасавіч (1925—1996) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чарнігаўскай вобласці Катэгорыя:Выпускнікі Адэскага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Анколагі СССР Катэгорыя:Анколагі Беларусі Катэгорыя:Выдатнікі аховы здароўя (СССР) Катэгорыя:Хірургі Беларусі