Андрэ Ромел Янг (), больш вядомы пад сцэнічным імем Dr. Dre (з англ. — «Доктар Дрэ»; нар. , Комптан) — амерыканскі рэпер і прадзюсар, адзін з найбольш паспяховых бітмэйкераў у рэп-музыцы. Адна са значных фігур у папулярызацыі і бацька-заснавальнік стылю джы-фанк — аднаго з стыляў рэп-музыкі, які з’явіўся ў сярэдзіне 1980-х у Лос-Анджэлесе.
Акрамя сольнай творчасці, Dr. Dre прадзюсаваў альбомы шматлікіх рэпераў, сярод якіх былі Snoop Dogg, Eminem, 50 Cent, Xzibit, Тупак Шакур, The Game і Баста Раймс, многія альбомы якіх сталі мультыплацінавымі.
Dr. Dre пачынаў музычную кар’еру ў якасці ўдзельніка групы World Class Wreckin 'Cru. Шырокую вядомасць набыў на мяжы 1980-х і 1990-х у якасці ўдзельніка рэп-гурта N.W.A, які стаяў ля вытокаў гангста-рэпу. Пасля распаду N.W.A ён пачаў сольную кар’еру. У 1992 годзе выпусціў свой першы альбом, які атрымаў назву The Chronic. Ён стаў бэстсэлерам і прынёс аўтару прэмію «Грэмі» за сінгл «Let Me Ride». У 1996 годзе Dr. Dre пакінуў Death Row Records і заснаваў уласны лэйбл Aftermath Entertainment. За другі альбом 2001 года, які выйшаў у 1999 годзе, ён атрымаў «Грэмі» як «Лепшы прадзюсар года».
Дыскаграфія Сольныя студыйныя альбомы
The Chronic (1992) 2001 (1999) Compton (2015)
Студыйныя альбомы гурта World Class Wreckin' Cru
World Class (1985) Rapped in Romance (1986)
Студыйныя альбомы гурта N.W.A
Straight Outta Compton (1989) Niggaz4Life (1991)
Катэгорыя:Рэперы ЗША