Свята-Петра-Паўлаўская царква — мураваны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Азарычы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Кастрычніцкая, 21аИнформация о религиозных организациях зарегистрированных на территории Калинковичского района .

Гісторыя

У 1762 годзе існаваў уніяцкі драўляны храм. У пачатку XX стагоддзя замест старой царквы была пабудавана каменная, якая была разбурана савецкай уладай пасля Другой сусветнай вайны.

Новы прыход зарэгістраваны Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам 4 верасня 1992 года. З 20 чэрвеня 2004 года вядзецца рэканструкцыя будынка былой крамы.

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Калінкавіцкага раёна Катэгорыя:Азарычы Катэгорыя:Храмы Тураўскай і Мазырскай епархіі