Таццяна Сталінаўна Пуцькова (нар. , г. Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла ў 1994 годзе архітэктурны факультэт Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (выкладчыкі А. А. Воінаў, В. Б. Ангелаў, В. І. Анікін, В. М. Аладаў, Я. С. Панамарова, І. А. Іода, І. А. Сітнікава, У. В. Трацэўскі і інш.). У 1994—2000 гадах у інстытуце «Мінскграмадзянпраект»: архітэктар, вядучы архітэктар; у 2000—2003 гадах у СП ТАА «КМК-2», вядучы архітэктар; у 2003-08 гадах у «Творчай майстэрні Федчанкі С. І.», кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў; у 2008 годзе вядучы архітэктар у кампаніі «Сліка»; з 2008 года вядучы архітэктар у праектнай групе ТАА «Тытунь-Інвест».

Член Беларускага Саюза архітэктараў з 2001 года.

Творчасць Асноўныя працы: Тэлепорт Рэспублікі Беларусь; энергазахавальны жылы дом па вул. Гая ў г. Мінску; жылыя дамы па вул. Гая; Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у г. Сочы; адміністрацыйна-бытавы корпус комплексу «МінскАўтагаз» па Старабарысаўскім тракце ў г. Мінску; адміністрацыйны будынак прадпрыемства «Енісей» у г.п. Заслаўе; адміністрацыйны будынак па вул. Кахоўскай у г. Мінску; СТА з адміністрацыйнымі памяшканнямі і паркінгам па вул. Шаранговіча ў г. Мінску; рэканструкцыя рэстарана «Каменная кветка» з надбудовай над круглай залай для размяшчэння бара па вул. Талбухіна ў г. Мінску; жылыя дамы і катэджы ў жылым комплексе «Мядзвежына» ў г. Мінску.

Узнагароды Узнагароджана дыпламамі фестываляў архітэктуры Беларускага саюза архітэктараў на лепшы праект года: «Тэлепорт Рэспублікі Беларусь» — лепшы прамысловы аб’ект у намінацыі пабудова (1996), «Энергазахавальны жылы дом па вул. Гая ў г. Мінску» (1996), «Рэзідэнцыя Прэзідэнта РБ у г. Сочы» (1997).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска