Свята-Мікалаеўская царква на Валатаве — мураваны праваслаўны храм у горадзе Гомель. Знаходзіцца на вул. Бранская, 1Храм Святителя Николая Чудотворца, г. Гомель.
Гісторыя Будаўніцтва царквы датуецца 1805 годам, яна знаходзілася на поўдні былой вёскі ВалатаваКарта окрестностей местечка Гомеля снятая глазомерно в 1838 году. — Лист 8. (зараз Цэнтральны раён ГомеляГомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 15.). Храм быў збудаваны на датацыі і па дырэктыве графа Румянцава на месцы старой струхлелай драўлянай царквы.
У другой палове XIX стагоддзя Гомель перайшоў князю Івану Паскевічу і ўсе сяляне, якія жылі ў Валатаве, былі пераселены ў суседнюю вёску Іванаўка. У выніку чаго храм быў закрыты і пуставаў практычна паўстагоддзя.
У 1899 годзе, пасля рамонту, царква была зноў адкрыта. У часы СССР царква была закрыта.
У 1999 годзе было распачата аднаўленне храма.
Архітэктура Для будаўніцтва новага храма з Англіі быў запрошаны архітэктар Джон Кларк. Галоўны алтар быў распісаны мясцовым іканапісцам Сазонавым. Праз некалькі гадоў пасля будаўніцтва храма драўляная падлога была заменена на цагляны.
У канцы XIX стагоддзя архітэктарам Камбуравым была пачата рэстаўрацыя храмаЦерковь Святого Николая в Гомеле.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Гомеля Катэгорыя:Храмы Гомельскай і Жлобінскай епархіі Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая Катэгорыя:1805 год у Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Джона Кларка Катэгорыя:Збудаванні Гомеля ў стылі класіцызм