Аляксандр Сяргеевіч Зацэпін (, нар. , Новасібірск, Сібірскі край) — савецкі і расійскі кампазітар. Атрымаў вядомасць як аўтар музыкі да многіх папулярных фільмаў, у тым ліку амаль да ўсіх фільмаў Леаніда Гайдая. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (2003).
Біяграфія Нарадзіўся 10 сакавіка 1926 года ў Новасібірску ў сям’і хірурга Сяргея Дзмітрыевіча Зацэпіна і настаўніцы Валянціны Баляславаўны Аксянтовіч.
Скончыўшы сярэднюю школу № 12, паступіў у Новасібірскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. У сакавіку 1945 года яго адлічылі з ВНУ і прызвалі ў войска. Будучы на ваеннай службе, самастойна навучыўся граць на некалькіх інструментах. Пасля звальнення ў запас у 1947 годзе працаваў канцэртмайстрам у Новасібірскай філармоніі. Па словах Зацэпіна, калі б ён не пайшоў у войска, то не стаў бы кампазітарам.
Скончыў у 1956 годзе кансерваторыю ў Алма-Аце па класе фартэпіяна і кампазіцыі (педагог Я. Р. Брусілоўскі). Дыпломная работа — балет «Стары Хатабыч», які паставілі ў Алма-Ацінскім тэатры оперы і балета. Працаваў музычным афарміцелем на студыі «Казахфільм». У тым жа 1956 годзе напісаў музыку да свайго першага фільма «Наш мілы доктар».
Кампазітар напісаў больш за 300 песень і музыку больш як да 120 фільмаў і мультфільмаў. Аляксандр Зацэпін — заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі (1997), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук (2002), член Саюза кампазітараў СССР (1956) і Саюза кінематаграфістаў СССР (1957).
Фільмаграфія Аперацыя «Ы» і іншыя прыгоды Шурыка (1965) Каўказская паланянка, або Новыя прыгоды Шурыка (1966) Іван Васілевіч мяняе прафесію (1973) Зямля Саннікава (1973)
Спасылкі
Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Кампазітары Расіі Катэгорыя:Кінакампазітары СССР Катэгорыя:Кінакампазітары Расіі Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары XXI стагоддзя Катэгорыя:Рускія эмігранты трэцяй хвалі ў Францыі