Ігар Пятровіч Сергее́нка (, вёска Сталіца, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2019—2024). Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (з 2024). Фігурант санкцыйных спісаў ЕС, Канады, шэрагу іншых краін.
Біяграфія Нарадзіўся 14 студзеня 1963 года ў вёсцы Сталіца Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
У 1984 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 1984—1986 гадах праходзіў службу ва Узброеных Сілах. З 1986 па 1988 год — загадчык вучэбна-метадычнага кабінета кафедры гісторыі КПСС і палітэканоміі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1988—1989 гадах — курсант Вышэйшых курсаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі СССР.
У 1989—2010 гадах праходзіў службу на розных пасадах у органах Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі. У 2006 скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. 23 лютага 2007 года ўказам Прэзідэнта Беларусі яму было прысвоена званне генерал-маёра.
Паводле «Нашай Нівы», у 2008 годзе «пад яго кантролем», праходзіў працэс прызнання экстрэмісцкімі кніг «Лісты з лесу» Паўла Севярынца, «Выпадковы прэзідэнт» Святланы Калінкінай і Паўла Шарамета, а таксама газеты польскай меншасці «Głos znad Niemna»Першым намеснікам старшыні КДБ стаў чалавек, які шукаў экстрэмізм у кнігах Севярынца і газеце «Глос з-над Немна», Наша Ніва, 5-12-2019.
Ад студзеня 2010 года ўзначальваў , ад красавіка 2013 года — першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Пазней працаваў у Гродне, адкуль пайшоў на павышэнне.
З 12 красавіка 2013 года па 16 снежня 2013 года — першы намеснік Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь па контрвыведніцкай дзейнасці. З 16 снежня 2013 года па 6 снежня 2019 года першы намеснік Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь.
У канцы жніўня 2013 года менавіта Сергеенка расказаў журналістам пра завяршэнне расследавання справы аб так званым «плюшавым дэсанце», аднак адмовіўся раскрываць падрабязнасці. Пазней стала вядома, што з фігурантаў Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава знятыя абмежаванні волі.
У лютым 2017 года, як намеснік кіраўніка КДБ Валерыя Вакульчыка, браў удзел у круглым стале «Курапаты — мемарыял памяці і смутку», які праводзіла газета «Беларусь сегодня»История должна нас объединять, Беларусь сегодня. Там ён выказваўся наконт «адкрытасці» архіваў КДБ.
6 снежня 2019 года прызначаны кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 6 декабря 2019 года № 446 «Об И. П. Сергеенко».
У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Пастаўскай акругі № 29. 22 сакавіка 2024 года выбраны Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Сям'я Жанаты, мае дзвюх дачок.
Узнагароды Узнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалямі «За адзнаку ў воінскай службе», «За бездакорную службу» I, II і III ступені.
Міжнародныя санкцыі 2 лютага 2011 года начальнік Сергеенка быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза як адказны за рэпрэсіўную працу КДБ супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі на Магілёўшчыне.
31 жніўня 2020 года Сергеенка быў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэнне мірных пратэстаў». 29 верасня Сергеенка трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі.
6 лістапада 2020 года Сергеенку зноўку дадалі ў Чорны спіс Еўрасаюза. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый адзначалася, што ён як кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, які цесна звязаны з Аляксандрам Лукашэнкам і адказвае за забеспячэнне рэалізацыі прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у сферы ўнутранай і знешняй палітыкі, падтрымлівае рэжым Лукашэнкі, у тым ліку ў кампаніі рэпрэсій і запалохвання, якую праводзіць дзяржапарат пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
24 лістапада 2020 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, а 11 снежня — і Швейцарыя. Акрамя таго, 6 лістапада Сергеенка трапіў пад санкцыі Канады.
Крыніцы
Заўвагі
Спасылкі
Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Чытаў Севярынца, расследаваў «плюшавы дэсант», вывучаў Курапаты. Што вядома пра новага кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі, Радыё Свабода, 5-12-2019
Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь) Катэгорыя:Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі БССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Кіраўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання