Свята-Міхайлаўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Дзяніскавічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вул. Міра, 39а.

Гісторыя У 1786 годзе была пабудавана драўляная Петра-Паўлоўская царква. У 1842 годзе стараннем князя Льва Радзівіла была пабудавана новая царква.

17 лютага 1944 года царква згарэла.

26 чэрвеня 1995 года была зарэгістравана рэлігійная грамада, першыя набажэнствы праходзілі ў часовай дамавой царкве. У 2009 годзе быў закладзены падмурак новага храма, і распачалося будаўніцтва новага мураванага храма. 1 чэрвеня 2013 года архіепіскапам Пінскім і Лунінецскім Стэфанам быў асвячоны новы храмПриход храма Святого Архангела Михаила д.Денисковичи Ганцевичского района.

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Ганцавіцкага раёна Катэгорыя:Дзяніскавічы (Ганцавіцкі раён) Катэгорыя:2013 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі Катэгорыя:Храмы Святога Міхаіла