Міхаіл Сцяпанавіч Жа́каў (;  — ) — вучоны ў галіне ветэрынарнай медыцыны, доктар ветэрынарных навук (1968), прафесар (1969), Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1974).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Стары Кувак Шугураўскага раёна Татарскай АССР (цяпер у Ленінагорскім раёне Рэспублікі Татарстан). У 1951 годзе скончыў Казанскі ветэрынарны інстытут імя М. Э. Баўмана, у 1954 годзе аспірантуру пры ім і абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Патогистология симпатических ганглиев при экспериментальном перитоните без применения и с применением новокаиновой блокады чревных нервов»Жаков Михаил Степанович // Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны. З 1954 года працаваў у Віцебскім ветэрынарным інсытуце (сучасная Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны). Спачатку займаў пасаду асістэнта кафедры паталагічнай анатоміі і гісталогіі, у 1961—1968 гг. — дацэнт, з 1971 года загадчык кафедрай. Абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Материалы по патоморфологии, гистохимии, патогенезу и диагностике чумы и рожи свиней». У 1968—1995 гг. на пасадзе рэктара.

Памёр М. С. Жакаў 16 лістапада 2002 г.

Навуковая дзейнасць М. С. Жакаву належаць навуковы працы па патолагаанатамічнай дыягностыцы хвароб, імунамарфалогіі і імунапаталогіі пры інфекцыйных, інвазійных і асацыятыўных хваробах, па вакцынацыі і імунастымуляцыі сельскагаспадарчых жывёл.

Сярод апублікаванага: Анализ патологоанатомического вскpытия животных — Минск: Уpаджай, 1977. — 128 с.: ил.; Система иммунитета (обзор) // Ветеринария. — 1978. — № 8. — С. 38—43.; Влияние иммуностимуляторов на иммуноморфогенез у утят, перорально вакцинированных против сальмонеллеза / М. С. Жаков, В. С. Прудников, А. А. Горбунов // Учёные записки Витебского ветеринарного института. — Минск : Ураджай, 1992. — Т. 29: Вопросы теории и практики ветеринарии и зоотехнии; Современное учение о воспалении и макрофагальной системе // Ученые записки / Витебская государственная академия ветеринарной медицины. — Витебск, 1996. — Т. 33. — С. 55—57.; Дифференциальная патоморфологическая диагностика медленных вирусных и прионовых болезней животных : учебно-методическое пособие для студентов и слушателей ФПК по спец. «Ветеринарная медицина» / М. С. Жаков, В. С. Прудников, Е. И. Большакова, И. М. Луппова; Витебская государственная академия ветеринарной медицины. — Витебск, 2002.

Адзін з аўтараў патэнта «Способ диагностики лептоспироза свиней»PatentDB.ru — База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы .

Узнагароды і званні Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971); Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»; Заслужаны дзеяч навукі БССР (1974); Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР (1978, 1988); Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; Ганаровы доктар Маскоўскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогіі імя К. І. Скрабіна (1999); Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (1994); Акадэмік Беларускай акадэміі адукацыі (1995); Акадэмік аграрнай адукацыі Беларусі.

Літаратура

 — С. 412.  — С. 274.

Спасылкі Жаков Михаил Степанович // Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны Каляндар знамянальных і памятных дат на 2018 год / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі; склад. Г. В. Галімская, Н. В. Ціпанава. — Віцебск, 2017. — 212 с.: іл. Беларускі каляндар // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Учёные Беларуси. Жаков, Михаил Степанович (доктор ветеринарных наук; 1928—2002 // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Татарстане Катэгорыя:Выпускнікі Казанскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Рэктары Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР