Свята-Успенская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Снітава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вул. Ленінская, 80а.

Гісторыя У 1833 годзе на месцы трухлявай царквы быў пабудаваны новы драўляны будынак. У 1933 годзе была пабудавана званіца. У 1962 годзе храм быў закрыты, а ў 1983 годзе быў цалкам разбураны.

5 чэрвеня 2004 года архіепіскап Стэфан асвяціў месца і камень пад будаўніцтва новага храма. 8 верасня 2007 года архіепіскап Стэфан учыніў чын асвячэння храма.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Іванаўскага раёна Катэгорыя:Снітава Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі Катэгорыя:2007 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Успення Багародзіцы