Станіслаў Страціеў (; , Сафія, Балгарыя — , Сафія, Балгарыя) — балгарскі пісьменнік, драматург, кінасцэнарыст.

Біяграфія Станіслаў Страціеў нарадзіўся 9 верасня 1941 г. у Сафіі. Працуючы журналістам, газета «Народная моладзь» (; 1964—1968), сатырычны штотыднёвік «Шэршань» (; 1968—1975), завочна скончыў філалагічны факультэт Сафійскага ўніверсітэта імя Клімента Охрыдскага.

С. Страціеў — аўтар шэрага твораў у розных жанрах — зборнік апавяданняў «Самотныя ветраныя млыны», кнігі аповесцей «Дзікая качка між дрэў», «Падарожжа без чамадана», «Падрабязнасці пейзажу», зборнікі сатырычных апавяданняў «Траянскі конь», «Карабель пяюн», «Пейзаж з сабакам» «Балгарская мадэль», п’есы «Рымская купальня», «Замшавая куртка», «Аўтобус», сцэнарыі некалькіх мастацкіх фільмаў«Далягляды», Мастацкая літаратура, Мінск 1979. С. 10.. Фільм «Аркестр без назвы» (1982) паводле ягонага сцэнара многія лічаць найлепшым балгарскім фільмам усіх часоў. Драматургічная дзейнасць Страціева звязаная з сафійскім Тэатрам сатыры, у якім ён працаваў да самай сваёй смерці.

П’есы «Рымская лазня» (1974) «Замшавая куртка» (1976) «Аўтобус» (1980) «Максімаліст» (1984) «Падрабязнасці пейзажу» (1987) «Мамант» (1990) «Пустыя пакоі» (1999)

Празаічныя творы «Самотныя ветраныя млыны» (1969) «Кароткае сонца» (1977) «Дзікія пчолы» (1977)

Фільмаграфія Аўтар кінасцэнарыяў: «Кароткае сонца» (1979) «Аркестр без назвы» (1982) «Эквілібрыум» (1983)

Беларускія пераклады «Кароткае сонца» // «Далягляды», Мастацкая літаратура, Мінск — 1979. С. 10-70. Пераклад Уладзімір Анісковіч. «Дзікія пчолы» // «Полымя» № 6 (710) — 1988. Пераклад Уладзімір Анісковіч. «Балгарская мадэль» [Апавяданьні: «Балгарская рыба»; «Балгарская доля»; «Балгарскі пункт гледжання»; «Балгарская мадэль»; «Балгарскі самурай»; «Фільм па-балгарску»; «Фотапавелічэнне»; «Развод па-балгарску» і інш.] // «ARCHE», № 4 (103) — 2011. С. 513—534. Выбрала і пераклала Ірына Пінхасік.

Спасылкі stanislavstratiev.org — Афіцыйны сайт

«Максімаліст» | Студэнцкі тэатр «АРТ» (Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, Наваполацк) «Аўтобус» | Студэнцкі тэатр «АРТ» (Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, Наваполацк)

Катэгорыя:Пісьменнікі Балгарыі