2-я а́рмія () — воінскае аб’яднанне армейскага ўзроўню сухапутных сілаў Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны.

Гісторыя Была сфармавана ў жніўні 1914 года і мела 6,5 пяхотных і 1 кавалерыйскай дывізіі. Згодна з планам Генеральнага штаба, армія планавалася для вядзення баявых дзеянняў на Сербскім фронце, але ўжо 20 жніўня пасля разбуральнай паразы аўстра-венгерскіх войскаў 3-й арміі пры бітве пры Гнілой Ліпе была тэрмінова пераведзена на Усходні фронт для барацьбы з войскамі Расійскай імперыі. Са жніўня 1914 г. армія змагалася ў Галіцыйскай бітве. Перад яе пачаткам складалася з чатырох карпусоў і шасці асобных дывізій: Баявы расклад 2-й арміі ў жніўні 1914 года Армія Корпус Дывізія '''2-я Армія XII Корпус 16-я пяхотная дывізія 35-я пяхотная дывізія 38-я Ганведская пяхотная дывізія III Корпус 6-я пяхотная дывізія 28-я пяхотная дывізія 22-я пяхотная дывізія Ландверу VII Корпус 17-я пяхотная дывізія 34-я пяхотная дывізія IV Корпус 31-я пяхотная дывізія 32-я пяхотная дывізія Асобныя 11-я пяхотная дывізія 43-я пяхотная дывізія Ландверу 20-я Ганведская кавалерыйская дывізія 1-я кавалерыйская дывізія 5-я Ганведская кавалерыйская дывізія 8-я кавалерыйская дывізія Пачынаючы з 25 жніўня, першыя часткі VII корпуса былі замацаваны на плацдарме ракі Днестр каля Галіча. У далейшым часткі ўсёй арміі ўвайшлі на вызначаныя рубяжы на Усходнім фронце і супрацьстаялі наступленню расійскай 8-я арміі.

У канцы кастрычніка, пасля бітвы на рацэ Вісла, увесь нямецка-аўстрыйскі фронт быў вымушаны адступіць ад Польшчы, 2-я армія падтрымала саюзнікаў у гэтых баях. У лістападзе яна ўдзельнічала ў Лодзінскай бітве на паўднёвым флангу крыла 9-й нямецкай арміі.

У далейшым армія ўдзельнічала ў зімовай бітве ў Карпатах, разгроме расійскай арміі і адступленні ў 1915 годзе. У 1916 годзе войскі генерала фон Бём-Эрмалі выступілі супраць наступу расійскіх войскаў генерала Брусілава. Пасля разгрому расійскай арміі і распаду Расійскай імперыі ў 1917—1918 гг., яе фарміраванні былі ўцягнуты ў акупацыю частак Украіны і Беларусі.

Неўзабаве пасля распаду Аўстра-Венгерскай імперыі армія была распушчана.

Камандуючыя Армія за ўсю гісторыю вайны мела двух камандуючых. генерал ад кавалерыі, ад 1 мая 1916 генерал-палкоўнік, са студзеня 1918 фельдмаршал Эдуард фон Бём-Эрмалі () (14 жніўня 1914 — май 1918) генерал ад пяхоты Альфрэд Краўс () (май — лістапад 1918)

Літаратура

Juliusz Bator — «Wojna galicyjska», Kraków 2005, ISBN 83-921494-4-0

Спасылкі Order of Battle Galicia August, 1914 Heer und Flotte Österreich-Ungarn Österreichisch-Ungarische Truppen und Waffen im I. Weltkrieg ÖSTERREICH-UNGARNS LETZTER KRIEG 1914—1918

Катэгорыя:Арміі Аўстра-Венгрыі ў Першай сусветнай вайне