Адо́ніс вясновы, Гарыцвет, Жаўтацвет вясенні, ЧаракветГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927 (Adonis vernalis) — від кветкавых раслін з роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15—30 см з кароткім, тоўстымі каранямі буравата-чорнага колеру. Сцёблы нешматлікія, галінастыя ад сярэдзіны, прамастойныя. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, складанае, рассечанае на лінейныя ніткападобныя долі. Кветкі бледна-жоўтага колеру, буйныя (да 5 см і больш у дыяметры). Плод — шматарэшак. Арэшкі валасістыя, з падобным на кручок носікам.
Распаўсюджанне і экалогія Еўраазіяцкі від раслін, пераважна распаўсюджаны ў стэпавай і лесастэпавай зонах. Святлолюбівая расліна, ксерафіт і мезафіт, мезатроф і эўтроф. Цвіце ў красавіку—маі, плады паспяваюць у чэрвені.
Фармакалагічныя ўласцівасці і выкарыстанне Лекавая, дэкаратыўная і фарбавальная расліна. Расліна ядавітая.
Па характары ўздзеяння прэпараты адоніса вясновага належаць да групы сардэчных гліказідаў і займаюць прамежкавае месца паміж страфанцінам і наперстаўкай. Адоніс вясновы мае кардыятанічнае дзеяннекардыятанічныя прэпараты, запавольвае рытм сэрца, падаўжае дыясталу, ўзмацняе сісталу, павялічвае ўдарны аб’ём крыві, умерана тармозіць ўнутранасардэчную праводнасць. Дзеянне адоніса вясновага адбываецца хутчэй, але яно карацей і слабей дзеяння дыгіталіса. Прэпараты адоніса вясновага паказаны пры сардэчнай недастатковасці, якая суправаджаецца парушэннем праводнасці, таму што дыгіталіс у такіх выпадках можа выклікаць з’явы сардэчнага блоку. Прэпараты адоніса вясновага, у параўнанні з іншымі гліказідамі, маюць больш выяўленае седатыўнае і дыўрэтычнае дзеянне. Апошняе звязана з утрыманнем у расліне цымарыну, які мае высокую біялагічную актыўнасць. Характар дзеяння цымарыну блізкі да страфанціну, але ён мае болей выяўленыя кумулятыўныя ўласцівасці. У параўнанні з наперстаўкай кумулятыўныя ўласцівасці гліказідаў адоніса вясновага значна меншыя. Адоніс вясновы выкарыстоўваецца пры функцыянальных неўрозах сэрца, вегета-сасудзістай дыстаніі, інфекцыйных захворваннях, што праходзяць з паслабленнем сардэчнай дзейнасці пры нервова-псіхічных хваробах, нырачных захворваннях са з’явамі недастатковасці сардэчна-сасудзістай сістэмы і пры вострых прыступах глаўкомы. Гарыцвет вясновы — старажытны народны сродак лячэння сардэчных і нырачных захворванняў. Яго выкарыстоўвалі пры ацёках сардэчнага паходжання, як заспакаяльны сродак пры сутаргах, кашлі, асабліва пры коклюшы, як болесуцішальны сродак — пры рэўматычных болях у суставах і мышцах. Гарыцвет вясновы ўжывалі і пры эмфізэме, запаленні і сухотах лёгкіх, пры ліхаманцы, вадзянцы, жаўтусе, тыфе, грыпе і шкарлятыне, а ў выглядзе прысыпак — пры раненнях.
Літаратура
Адонис //
Спасылкі
Катэгорыя:Казяльцовыя (падсямейства) Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Фарбавальныя расліны Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе