Расціслаў Іванавіч Янкоўскі () — беларускі тэатра і кіно. Старэйшы брат Алега Янкоўскага.

Біяграфія

Раннія гады Расціслаў Янкоўскі нарадзіўся 5 лютага 1930 года ў Адэсе ў сям’і спадчыннага шляціца, пацверджанага двараніна, былога штабс-капітана лейб-гвардыі Сямёнаўскага палка. Род Янкоўскіх мае беларускія і польскія карані.

У 1930-х гадах бацька быў рэпрэсаваны, двойчы арыштоўваўся. Пасля яго вяртання сям’я пераехала з Адэсы ў Рыбінск. Падчас Другой сусветнай вайны жылі ў (Казахстан), затым у Ленінабадзе (Бустон, Таджыкістан), дзе бацька працаваў на будаўніцтве.

Падчас навучання ў школе Расціслаў займаўся ў гуртку мастацкай самадзейнасці, іграў камедыйныя ролі. Тады ж ён пачаў займацца боксам і стаў чэмпіёнам Таджыкістана сярод юнакоў. Па заканчэнні школы ажаніўся, працаваў дыспетчарам аўтабазы ў Ленінабадзе, працягваў удзельнічаць у самадзейнасці Палаца культуры, дзе яго заўважыў кіраўнік мясцовага тэатра Д. М. Ліхавецкі і прапанаваў працаваць у тэатры. Спачатку Расціслаў адмаўляўся, бо не было адукацыі, але яму прапанавалі вучыцца тэатральнай справе паралельна акцёрскай дзейнасці. Р. Янкоўскі згадзіўся на прапанову, вучыўся ў студыі пры тэатры і быў заняты ў спектаклях тэатра: «Макар Дубрава» , «Апошнія» М. Горкага.

У 1951 годзе скончыў Тэатральную студыю пры , да 1957 года працаваў у гэтым тэатры.

У Беларусі У 1957 годзе разам з жонкай Нінай і сынам Ігарам пераехаў у Мінск, быў прыняты акцёрам у Дзяржаўны рускі драматычны тэатр Беларускай ССР імя М. Горкага (цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага), дзе праслужыў да канца жыцця.

З 1995 па 2010 год — старшыня Міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» у Мінску (у лістападзе 2010 года перадаў свае паўнамоцтвы Генадзю Давыдзьку). Сакратар Праўлення (1988—1998), член рады і прэзідыума (з 1998 года) Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1985—1990). Выказваўся ў падтрымку замацавання статусу беларускай мовы як дзяржаўнай. У палітычных спрэчках 1990-х гадоў Янкоўскі ўстаў на бок Аляксандра Лукашэнкі. З 2000 года — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання.

Член Міжнароднай акадэміі тэатра пры Расійскім дабрачынным грамадскім фондзе садзейнічання тэатру і тэлебачанню «Маскі» (2001).

Памёр 26 чэрвеня 2016 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках

Сям’я Сярэдні брат — Мікалай Янкоўскі (26 ліпеня 1941 годаУмер брат Олега Янковского. Биография  — 2015) — заслужаны работнік культуры РСФСР, кіраваў моладзевым тэатрам у Саратаве Малодшы брат — Алег Янкоўскі (1944—2009), акцёр тэатра і кіно, народны артыст СССР (1991) Жонка — Ніна Чэішвілі Сын — (1951—2025), акцёр Сын — Уладзімір (нар. 1960), акцёр і рэжысёр.

Узнагароды і званні Заслужаны артыст Беларускай ССР (1963)Ростислав Янковский Народны артыст Беларускай ССР (1967) Народны артыст СССР (1978) Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998) — за акцёрскія працы 1995—1997 гадоў Ордэн «Знак Пашаны» (1967) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971) Ордэн Дружбы народаў (1991) Ордэн Францыска Скарыны (2000) Ордэн Айчыны III ступені (2004) Ордэн Айчыны II ступені (2010) Медаль «У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» (1970) Медаль Францыска Скарыны (1995) Медаль Пушкіна (Расія, 2007)Указ Президента Российской Федерации от 4 декабря 2007 года № 1631 «О награждении медалью Пушкина иностранных граждан» Прэмія ў галіне тэатральнага мастацтва імя І. Буйніцкага (1992) Прыз «Крыштальная Паўлінка» (1993) «Чалавек года» ў галіне тэатральнага мастацтва (1997) Прэмія Маскоўскага міжнароднага тэатральна-тэлевізійнага фестывалю «Акцёр канца XX стагоддзя» (2000) Прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За гуманізм і духоўнасць у кіно» (Мінскі міжнародны кінафестываль краін СНД і Балтыі «Лістапад», 2001) Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2003) Залаты медаль імя М. Д. Мардвінава «За выдатны ўклад у тэатральнае мастацтва» (III Міжнародны тэатральны форум «Залаты Віцязь», 2005) Прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2006) Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2007) Прыз «За лепшую мужчынскую ролю» у конкурсе тэлевізійных фільмаў XV ММКФ «Лістапад» (2008) Ганаровы грамадзянін Мінска (2000).

Творчасць Мастацтва Р. Янкоўскага адметна актыўнасцю творчага пошуку, вострым драматызмам, сцэнічным тэмпераментам, яркасцю характарыстыкі вобразаў.

Выканаў вядомыя ролі класічнага і савецкага рэпертуару. Сярод лепшых прац у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР: Арбенін («» М. Ю. Лермантава), Наркіс («» А. М. Астроўскага), Якаў («Апошнія» М. Горкага), Макбет, Антоній («Макбет», «» У. Шэкспіра), Нагульнаў («» па М. А. Шолахаву), Фёдар («» ), Фёдар Таланаў («Нашэсце» ), Левінсон («» паводле А. А. Фадзеева), Віктар Байцоў («Іркуцкая гісторыя» А. М. Арбузава), Віктар («Варшаўская мелодыя» Л. Г. Зорына), Людовік («» М. А. Булгакава), Сцяпан Судакоў («Гняздо глушца» ), Кшыштаф Максімавіч («Час пік» па ), Джэры Раян («Двое на арэлях» ), Барыс («Пад адным небам» А. І. Маўзона), Крыленка («Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Альховік («Трывога» А. Л. Петрашкевіча), Фларыян Гайшун («Вяртанне ў Хатынь» па А. М. Адамовічу).

Здымаўся ў кіно.

Ролі ў тэатры Сыграў больш за 160 вядучых роляў у класічным, сучасным і замежным рэпертуары, самыя значныя з якіх:

«Вяртанне ў Хатынь» па А. М. Адамовічу — Фларыян Гайшун «» У. В. Вішнеўскага — Аляксей «» па М. А. Шолахаву — Нагульнаў «Любоў Яравая»  — Яравы «Чалавек з боку»  — Чашкоў «» М. Ю. Лермантава — Арбенін «Макбет» У. Шэкспіра — Макбет «» У. Шэкспіра — Антоній «Перад заходам сонца» Г. Гаўптмана — Маціяс Клаузен «Трагічная аповесць пра Гамлета, прынца дацкага» У. Шэкспіра — Клаўдзій «» па Д. С. Меражкоўскаму — Пётр I «»  — Талейран «Браты Маор» Ф. Шылера — Максіміліян «Букееў і кампанія» М. Горкага — Нікан Букееў «На дне» М. Горкага — Барон «» Ю. О’Ніла — Тайран «Двое на арэлях»  — Джэры «Марыя Сцюарт» Ф. Шылера — Лестэр «Апошнія» М. Горкага — Якаў «» М. А. Булгакава — Людовік «Сунічная паляна» І. Бергмана — Ісак Борк «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча — Крыленка «» М. Горкага — Пяцёркін «» Э. дэ Філіпа — Бепа «»  — Фёдар «Улада»  — Камандзір бронецягніка «Дальні шлях»  — Максім Самадзельны «Непатрэбная перамога» І. Лакштанава — Дэзірэ «І адзін у поле воін» па  — Лютц «Іркуцкая гісторыя» А. М. Арбузава — Віктар «Дванаццаты час» А. М. Арбузава — Безянчук «Акіян»  — Часоўнікаў «Адзін год» і Б. Рэста — Жмакін «Пад адным небам» А. І. Маўзона — Барыс «Дзень нараджэння Тэрэзы»  — Марсэль «Уладальнікі ключоў» М. Кундэры — Іржы «Нашэсце»  — Фёдар «» М. Горкага — Чапурноў «Фізікі і лірыкі»  — Калуанаў «Шостага ліпеня»  — Лацыс «Варшаўская мелодыя» Л. Г. Зорына — Віктар «Яшчэ не вечар» В. Ф. Пановай — Алесаў «Руіны страляюць ва ўпор» паводле І. Р. Новікава — Шэф гестапа «» М. Горкага — Якаў Бардзін «З вечара да паўдня»  — Кім «» паводле А. А. Фадзеева — Левінсон «Білет у мяккі вагон» А. І. Маўзона — Гарачун «» А. М. Астроўскага — Наркіс «Тры хвіліны Марціна Гроу»  — Дэвіс «Узыходжанне на Фудзіяму» Ч. Т. Айтматава і  — Асіпбай «Апошняя інстанцыя» М. Я. Матукоўскага — Акуліч «Час пік»  — Кшыштаф «З жыцця дзелавой жанчыны»  — Барыс Цімафеевіч «Падобны на ільва» Р. Ібрагімбекава — Раміз «Муж і жонка здымуць пакой»  — Бацька Алёшы «Баня» У. У. Маякоўскага — Аптымістэнка «Трывога» А. Л. Петрашкевіча — Альховік «Гняздо глушца» В. С. Розава — Судакоў «Сам-насам з усімі»  — Андрэй Голубеў «Соль» А. Л. Петрашкевіча — Фёдар Максімавіч «» М. Горкага — Ягор Булычоў «»  — Рычард «Апошні наведвальнік»  — Казмін «Тры сястры» А. П. Чэхава — Вяршынін «Майстры» М. А. Булгакава — Воланд «» Ф. Дзюрэнмата — Швітэр «Прасцячкі з нечаканых астравоў» Б. Шоу «У прыцемках» А. А. Дударава — Старцаў «» А. М. Астроўскага — Міхаіл Барысавіч Лыняеў «Прыбытковае месца» А. М. Астроўскага — Вышнеўскі «» Мальера — Арган «»  — Норман Тэер «» А. М. Астроўскага — Гразноў «Пане Каханку» А. У. Курэйчыка — Пане Каханку «» А. С. Грыбаедава — Павел Апанасавіч Фамусаў

Выбраная фільмаграфія 1958 — Чырвонае лісце — Віктар 1968 — Каранцін — член камісіі па расследаванні 1968 —  — Васільчыкаў 1969 — Я, Францыск Скарына… — Іван Скарына 1969 —  — Флахау 1970 —  — 1970 — 1970—1972 — Руіны страляюць... — камандзір партызанскага атрада 1971 —  — Тэадор 1971 — Рудабельская рэспубліка — эпізод 1972 —  — Агірэ 1973 — Корцік — дырэктар школы 1974 —  — член Стаўкі 1975 — Ваўчыная зграя — начштаба партызанскага атрада 1975 — Надзейны чалавек — Сяргей Сяргеевіч 1975 —  — пісьменнік 1978 —  — Сямён Пятровіч, рэдактар 1979 — Задача з трыма невядомымі — Бялоў 1980 —  — Арсеній Мікалаевіч Языкевіч 1980 — Буйная размова — Фёдар Паўлавіч 1982 — Узяць жывым — доктар 1982 —  — Флягін 1983 — Казка пра Зорнага хлопчыка — гаспадар Сузор’я 1983 —  — Скот 1983 — Паскарэнне 1984 —  — Джэралд Торнтан праз дваццаць гадоў 1984 —  — Левен 1984 —  — Лукін, палкоўнік 1984 —  — Данііл Робак (Торчынскі) 1984 — Мяжа магчымага — Любамір Сяргеевіч Самарын 1985 —  — Смірноў, генерал-маёр 1985 —  — Ягіч 1985 — Скачок 1986 — Гонка стагоддзя — Стэнлі Бэст 1986 —  — міністр 1986 — Не забудзьцеся выключыць тэлевізар — Міхаіл Міхайлавіч 1987 — Сабля без ножнаў 1990 — Чалавек з чорнай «Волгі» — намеснік міністра 1990 —  — Федасей Пятровіч 1990 —  — Віктар Вітальевіч, 1-ы муж Ніны Елізараўны, бацька Ліды 1991 — Вар’яцкім запалам ты сама да мяне палаеш — Уладзімір Францавіч 1991 — Прабач нас, мачыха Расія — Сцеблін 1991 —  — Канстанцін Рыгоравіч 1992 — Сонечны дзень у канцы лета — прафесар 1996 —  — Ярашэвіч 1997 —  — Ігар Львовіч 1999 — Пракляты ўтульны дом — Антоній Брыніцкі 1998 —  — Ярашэвіч 1999 — Дырэкторыя смерці (навела «Папугай») — сасед, пенсіянер / пажылы муж 2000 — Анамалія — генерал 2002 —  — Мікалай Скляр 2005 —  — Храпаў 2008 —  — Войцех Бельскі 2010 — Помста — Беглаў

Тэлеспектаклі 1991 — Грэх акцёрства (фільм-спектакль) — Уладзімір Францавіч 2007 — Перад заходам сонца (фільм-спектакль) — Матціяс Клаузен

Прызнанне Акадэмік Міжнароднай Акадэміі тэатру. Ганаровы грамадзянін Мінска.

Крыніцы

Літаратура Орлова Т., Карелин А. Ростислав Янковский. Артист: театрально-детективная история. — Мн.6 Мастацкая літаратура, 2006. — 310 с.: ил. — (Жизнь замечательных людей Беларуси).

Спасылкі

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання