Спектральныя серыі вадароду — набор спектральных серый, якія складаюць спектр атама вадароду. Паколькі вадарод — самы просты атам, яго спектральныя серыі найбольш добра вывучаныя. Яны добра падпарадкоўваюцца формуле Рыдберга:
дзе — пастаянная Рыдберга для вадароду, — асноўны ўзровень серыі.
Спектральныя лініі, якія ўзнікаюць пры пераходах на асноўны энергетычны ўзровеньДаведнік хіміка https://chem21.info/info/3562/, называюцца рэзананснымі, усе астатнія — субардынатнымі.
Фізіка спектральных серый Атам вадароду складаецца з электрона, які верціцца вакол ядра. Электрамагнітная сіла паміж электронам і пратонам ядра выклікае наяўнасць набору квантавых станаў электрона, кожны з якіх мае сваю энергію. Гэтыя станы ўмоўна абазначаюцца на Бораўскай мадэлі як асобныя арбіты электрона. Кожнаму такому стану (умоўнай арбіце) адпавядае цэлы лік .
Спектральнае выпраменьванне адбываецца, калі электрон пераходзіць з больш высокага энергетычнага стану ў больш нізкі. Стан з больш нізкай энергіяй пазначаецца як , а з больш высокай . Энергія выпрамененага фатона адпавядае розніцы двух станаў. Паколькі энергія кожнага стану заўсёды аднолькавая, розніца паміж імі таксама заўсёды аднолькавая і пры пераходзе заўсёды будзе выпраменьваць фатон з пастаяннай энергіяй.
Спасылкі
Катэгорыя:Атамная фізіка Катэгорыя:Спектраскапія Катэгорыя:Вадарод