Ларыса Мікалаеўна Смірнова () — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (2004), член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры, ганаровы член .

Біяграфія Нарадзілася 8 мая 1949 года ў Полацку.

Скончыла ў 1971 годзе Беларускі політэхнічны інстытут, у 1985 годзе — спецфакультэт Маскоўскага архітэктурнага інстытута. З 1971 года — архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у БелНДІПгорадабудаўніцтва. З 1996 года — намеснік дырэктара па архітэктуры.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражывала ў Мінску.

Памерла 31 сакавіка 2025 года.

Творчасць Аўтар больш як 50 горадабудаўнічых праектаў і навукова-даследчых работ. Асноўныя з іх (аўтар, у аўтарскім калектыве, кіраўнік аўтарскага калектыва): генеральны план г. Віцебска (1973, 1983); генпланы гарадоў Гарадок (1977), Паставы (1976), Бягомль і інш. Віцебскай вобласці (1974—1980); праект дэталёвай планіроўкі жылога раёна «Лучоса» ў Віцебску (1984); ПДП жылых раёнаў Паўночнага (1979) і на поймавых тэрыторыях у Барысаве (1980); праект рэгенерацыі гістарычнага цэнтра г. Віцебска (1985); праект дэталёвай планіроўкі жылога раёна «Білева» ў Віцебску (1987); БНБ «Склад, парадак распрацоўкі і ўзгаднення горадабудаўнічых праектаў» (1996); Горадабудаўнічая хартыя краін СНД (у аўтарскім калектыве, 1998); праект горадабудаўнічай рэканструкцыі цэнтральнай часткі г. Давыд-Гарадка з помнікам князю Давыду (1999); горадабудаўнічая рэканструкцыя Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра (2000); генеральныя планы гарадоў — абласных цэнтраў рэспублікі (Брэст, Магілёў, Гродна, Гомель, Віцебск; 2003); дэталёвы план цэнтра Віцебска (2005); праект горадабудаўнічага развіцця трансмежных рэгіёнаў Беларусь — Украіна (2009), Беларусь — Польшча (2010); праект парку забаў тыпу «Дыснэйлэнд» у прыгараднай зоне Мінска (2009); генеральны план новага горада энергетыкаў Астраўца (2009).

Узнагароды Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (2004), лаўрэат прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва імя У. А. Караля (1999), член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры, ганаровы член .

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Смірнова Ларыса Мікалаеўна на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Віцебска Катэгорыя:Горадабудаўнікі Беларусі