Мікалай Іванавіч Крывашэін () (, , Цвярская губерня, Расійская імперыя — , , СССР) — удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў Беларусі.
Біяграфія Паходзіў з мяшчан. Працаваў прыказчыкам, адукацыя ніжэйшая. Падчас 1-й сусветнай вайны мабілізаваны ў расійскую армію. Член РСДРП(б). З 1915 года на Заходнім фронце, вёў рэвалюцыйную агітацыю сярод салдат. У 1917 салдат 37-га пяхотнага запаснога палка. З сакавіка 1917 года член Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, з красавіка член бальшавіцкай фракцыі выканкама Заходняга фронту 1-га склікання, дэлегат 1-й Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі РСДРП(б). З лістапада 1917 года член часовага бюро ВРК Заходняга фронту, старшыня выканкома Савета сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерні, ганаровы старшыня Мазырскага Савета сялянскіх дэпутатаў. У канцы 1917 года абраны ва Усерасійскі ўстаноўчы сход па Мінскай выбарчай акрузе і ад Заходняга фронту па спісе № 9 (бальшавікі)Протасов Л. Г. Люди Учредительного собрания: портрет в интерьере эпохи / Л. Г. Протасов. — М.: РОССПЭН, 2008. — 460, с. — ISBN 978-5-8243-0972-0..
У ноч з 17 на 18 снежня 1917 года ўдзельнічаў у разгоне Першага Усебеларускага з'езда.
Са студзеня 1918 года намеснік старшыні Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, ў лютым член штаба Заходняга фронту, са снежня начальніка гарнізона Мінска. З ліпеня 1919 г. на Заходнім фронце, камандаваў чырвонаармейскім атрадам пад Баранавічамі.
З 1926 года начальнік аддзела канторы «Саюзтэкстыльшвейгандаль» (Масква). Арыштаваны НКУС ў ліпені 1936 года. 4 кастрычніка 1936 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1989 годзе.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Члены Усерасійскага Устаноўчага сходу Катэгорыя:Члены Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР