Жу́ржава (, ) — прыгарад Віцебска. Цяпер у межах горада і выцягнуты ўздоўж вул. Гагарына.
Гісторыя У пачатку XX ст. маёнтак Журжава Бабініцкай воласці Віцебскага павета належаў двараніну Э. Самовічу. У маёнтку 2 двары, 22 жыхары.
У 1924—1931 гг. і з 1937 г. цэнтр Ялагаўскага сельсаветаЖыжнеўская, Н. В. Віцебскі раён / Н. В. Жыжнеўская // — С. 335.. У 1954—1967 гг. вёска ў складзе Бабініцкага сельсавета Віцебскага раёна. 29 лістапада 1967 года вёска Журжава ўключана ў гарадскую рысу ВіцебскаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні вёсак Журжава, Себяхі, Сакалоўка, чыгуначнай станцыі Віцьба Бабініцкага сельсавета і вёскі Давыдаўка Мазолаўскага сельсавета ў мяжу горада Віцебска ад 29 лістапада 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 34 (1192)..
У 1946—1995 гг. за 2,5 км на поўнач ад вёскі знаходзіўся аэрадром ваенна-транспартнай авіяцыі «Віцебск-Паўночны». Зараз у раёне аэрадрома знаходзіцца асноўная пляцоўка свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск».
Літаратура Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. ред. И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 406, с., л. ил. — ISBN 5-85700-004-1.