Жывако́ст каўказскі (Symphytum caucasicum) — від кветкавых раслін роду Жывакост сямейства .
Батанічнае апісанне Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—50 см. Сцябло адзіночнае, прамастойнае, касматае. Лісце простае, суцэльнае. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Кветкі блакітнага колеру, у завітках. Плод — сеткавата-маршчакаваты арэшак шэрага колеру.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Сярэдняй Азіі і на Каўказе. Інвазійны від на тэрыторыі Еўропы. Расце на ўзлесках і палянах, у хмызняках, па берагах рэк і ручаёў, каля дарог, у парках, садах і агародах, на пустках. Мезафіт, мезатроф і эўтроф. Добра пераносіць цень.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Бурачнікавыя (падсямейства) Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Інвазіўныя віды раслін Катэгорыя:Пустазелле