«Славія» — беларускі футбольны клуб з горада Мазыр, заснаваны ў 1987 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя Клуб быў створаны пад назвай «Палессе» ў 1987 годзе. З 1995 па 2005 гады выступаў у Вышэйшай лізе Беларусі пад назвай МПКЦ (Мазырскі Прамыслова-Камерцыйны Цэнтр), а з 1998 года — «Славія». Спыніў існаванне пасля няўдалага для клуба сезона 2005 года, які скончыўся вылетам у Першую лігу.

У пачатку 2006 года, у выніку аб’яднання гомельскага ЗЛіНа і «Славіі» быў створаны новы клуб — «Мазыр-ЗЛІН». Пры аб’яднанні за аснову была ўзята каманда ЗЛіН, пры гэтым новы клуб ствараўся ў Мазыры на матэрыяльнай базе «Славіі», што спыніла існаванне. З пачатку 2007 года клуб выступаў пад назвай «Мазыр». Па заканчэнні сезона 2007 кіраўніцтвам горада было вырашана вярнуць камандзе назву «Славія-Мазыр». У 2011 годзе клуб заняў першае месца ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі і заваяваў права выступаць у наступным сезоне ў Вышэйшай лізе.

У Вышэйшай лізе «Славія» не паказвала добрых вынікаў. У сезоне 2012 мазырскі клуб доўгі час ішоў у зоне вылету, але сумеў пазбегнуць яго, заняўшы 10 месца. У сезоне 2013 «Славія» хутка апынулася на апошнім радку і, нягледзячы на неблагую гульню ўлетку, не змагла яго пакінуць. У выніку каманда зноў вылецела ў Першую лігу.

У сезоне 2014 змяніўся амаль увесь склад каманды. Новы галоўны трэнер Юрый Пунтус зрабіў стаўку на шэраг ветэранаў і перспектыўных маладых ігракоў (многія перайшлі да Пунтуса з яго былога клуба — «Смалявічаў-СТІ»). У выніку «Славія» хутка стала адным з лідараў лігі. У сярэдзіне сезона мазыране разам з мікашэвіцкім «Гранітам» значна адарваліся ад канкурэнтаў. Гарантаваўшы за некалькі тураў да фінішу вяртанне ў Вышэйшую лігу, «Славія» саступіла першае месца «Граніту».

У сезоне 2015 «Славія» захавала склад папярэдняга сезона, узмацніўшыся шэрагам маладых ігракоў з ніжэйшых ліг. Каманда добра пачала выступ у Вышэйшай лізе, апынуўшыся ў сярэдзіне табліцы. У многім гэта адбылося дзякуючы высокім бамбардзірскім паказчыкам нападніка мазыран Дзяніса Лапцева, які ў 13 матчах здолеў забіць 9 галоў. Улетку Лапцеў перайшоў у расійскі клуб «Тосна», а «Славія» стала выступаць горш, неўзабаве наблізіўшыся да зоны вылету. Толькі пасля перамогі ў перадапошнім туры над «Гомелем» (3:1) мазыране гарантавалі месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон. У выніку каманда скончыла чэмпіянат на 10-м радку табліцы.

Сезон 2016 «Славія» прайшла роўна, але на прэтэндавала на высокія месцы, зноў спыніўшыся ў выніку на 10-м радку. Найбольш яркімі момантамі каманды сталі хатняя перамога над чэмпіёнам краіны БАТЭ (2:1), а таксама звышвыніковыя матчы з «Мінскам» — абодва скончыліся перамогамі гаспадароў з лікам 6:2.

Сезон 2017 атрымаўся для мазырскага клуба няўдалым. З пачатку сезона каманда апынулася ўнізе табліцы, аднак мела пеавагу перад «Нафтанам» і «Іслаччу», якія пачалі чэмпіянат з ачковымі штрафамі. У другой палове сезона «Славія» атрымала ўсяго адну перамогу, у той час як «Іслач» стала набіраць ачкі і, перагнаўшы мазырскую каманду, пакінула яе на 15-м месцы. Перад апошнім турам галоўны трэнер Юрый Пунтус быў адхілены ад кіравання камандай, аднак пад кіраўніцтвам Міхаіла Марціновіча «Славія» саступіла ў апошнім туры «Тарпеда-БелАЗ» (0:2), засталася на перадапошнім радку і вылецела ў Першую лігу.

Перад сезонам 2018 Міхаіл Марціновіч быў зацверджаны галоўным трэнерам. Клуб здолеў захаваць асноўных ігракоў, у тым ліку легіянераў Ігара Кастрова і Максіма Слюсара, аднак пры гэтым больш шанцаў атрымала моладзь. Нягледячы на няўдалы старт, «Славія» хутка далучылася да шэрагу лідараў і ў барацьбе з «Энергетыкам-БДУ» і «Белшынай» выйшла пераможцам, за тур да фінішу забяспечыўшы сабе першы радок. «Славія» стала таксама першай камандай у Вышэйшай і Першай лігах Беларусі з часу іх заснавання ў 1992 годзе, якая за сезон не пацярпела ніводнага паражэння.

Сезон 2019 у Вышэйшай лізе каманда пачала добра, аднак у другой палове сезона вынікі сталі пагаршацца. Тым не менш, паспяховы фініш дазволіў «Славіі» заняць восьмы радок. Сезон 2020 каманда праводзіла пераважна ў ніжняй палове табліцы і ў выніку стала дзявятай. Сезон 2021 пачаўся для каманды дрэнна, яна доўгі час знаходзілася ў зоне вылету, пазней добры адрэзак дазволіў адарвацца ад апошніх радкоў, але ў выніку «Славія» фінішавала на 14-м месцы і толькі дзякуючы перамозе ў стыкавых матчах супраць «Крумкачоў» захавала месца ў Вышэйшай лізе. У 2022 годзе «Славія» звычайна знаходзілася ў сярэдзіне табліцы, аднак у другой палове сезона вынікі пагоршыліся, і пасля няўдалай серыі (чатыры паражэнні запар) у кастрычніку замест Марціновіча новым глоўным трэнерам быў прызначаны Іван Біёнчык. Чэмпіянат мазыране скончылі дзясятымі. У пачатку 2023 года клуб сабраў добры склад, што дазволіла на працягу сезона знаходзіцца ў верхняй палове табліцы і часамі прэтэндаваць на бронзу, аднак у выніку «Славія» заняла сёмае месца ў чэмпіянаце з 15.

Эмблемы

Папярэднія назвы 1987—1994: «Палессе» 1995—1997: МВКЦ 1998—2005: «Славія» 2006: «Мазыр-ЗЛіН» 2007: «Мазыр» з 2008: «Славія-Мазыр»

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (2): 1996, 2000 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1995, 1999 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 1996 і 2000 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (3): 1994/1995, 2011, 2018

Цяперашні склад Станам на жнівень 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба.

! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"

! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"

! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"

Ігракі ў арэндзе

Трэнерскі штаб Іван Біёнчык (нар. 1985) — галоўны трэнер Ігар Кунаш (нар. 1977) — трэнер Максім Сухавееў (нар. 1979) — трэнер Дзмітрый Тарасевіч (нар. 1988) — трэнер Антон Амельчанка (нар. 1985) — трэнер брамнікаў Дзмітрый Турчын (нар. 1988) — галоўны трэнер дубля

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 1992 Другая (Д2) 7 15 5 6 4 18–22 16 1/32 фіналу 1992/93 Другая (Д2) 2 30 22 5 3 54–14 49 1/32 фіналу 1993/94 Другая (Д2) 2 28 19 5 4 48–18 43 1/16 фіналу 1994/95 Другая (Д2) 1 30 24 3 3 106–17 51 Чвэрцьфінал Выхад у Першую лігу 1995 Першая (Д1) 2 15 11 3 1 44–9 36 Пераможца 1996 Першая (Д1) 1 30 24 4 2 64–17 76 1/8 фіналу 1997 Першая (Д1) 6 30 12 7 11 39–30 43 Чвэрцьфінал 1998 Вышэйшая (Д1) 6 28 12 9 7 41–36 45 Фіналіст Змена назваў ліг 1999 Вышэйшая (Д1) 2 30 20 5 5 74–25 65 Пераможца 2000 Вышэйшая (Д1) 1 30 23 5 2 78–25 74 Фіналіст 2001 Вышэйшая (Д1) 7 26 13 5 8 49–27 44 Чвэрцьфінал 2002 Вышэйшая (Д1) 11 26 6 6 14 38–61 24 1/8 фіналу 2003 Вышэйшая (Д1) 14 30 6 7 17 29–64 25 1/16 фіналу 2004 Вышэйшая (Д1) 12 30 9 4 17 32–51 31 1/8 фіналу 2005 Вышэйшая (Д1) 14 26 2 5 19 14–60 11 1/8 фіналу Вылет у Першую лігу 2006 Першая (Д2) 4 26 11 10 5 44–24 43 1/16 фіналу 2007 Першая (Д2) 13 26 4 6 16 26–44 18 1/16 фіналу 2008 Першая (Д2) 13 26 6 5 15 33–62 23 1/16 фіналу 2009 Першая (Д2) 13 27 5 8 14 23–41 23 1/8 фіналу 2010 Першая (Д2) 9 30 10 7 13 33–44 37 1/16 фіналу 2011 Першая (Д2) 1 30 22 5 3 53–15 71 1/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу 2012 Вышэйшая (Д1) 10 30 7 6 17 22–58 27 1/8 фіналу 2013 Вышэйшая (Д1) 12 32 5 8 19 24–47 23 1/8 фіналу Вылет у Першую лігу 2014 Першая (Д2) 2 30 18 6 6 55–38 60 1/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу 2015 Вышэйшая (Д1) 10 26 7 5 14 33–50 26 1/8 фіналу 2016 Вышэйшая (Д1) 10 30 9 8 13 33–49 35 1/8 фіналу 2017 Вышэйшая (Д1) 15 30 4 8 18 26–50 20 1/16 фіналу Вылет у Першую лігу 2018 Першая (Д2) 1 28 21 7 0 69–13 70 1/8 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу 2019 Вышэйшая (Д1) 8 30 10 7 13 35–40 37 Паўфінал 2020 Вышэйшая (Д1) 9 30 10 9 11 41–49 39 1/8 фіналу 2021 Вышэйшая (Д1) 14 30 8 8 14 42–50 32 1/8 фіналу Пераходныя матчы 2 1 1 0 1–0 2022 Вышэйшая (Д1) 10 30 10 7 13 42–46 37 Паўфінал 2023 Вышэйшая (Д1) 7 28 11 7 10 32–30 40 1/8 фіналу

Міжнародныя кубкі Сезон Кубак РаўндКлуб Першыя матчы Адказныя матчыВынік1996—1997Кубак КубкаўПапярэдні раўндРэйк’явік2:2 ()0:1 ()2:3 1997—1998Ліга чэмпіёнаў1 к/рКанструктарул (Кішынёў)1:1 ()3:2 ()4:32 к/рАлімпіякос (Пірэй)0:5 ()2:2 ()2:71997—1998Кубак УЕФА1 раўндДынама (Тбілісі)1:1 ()0:1 ()1:2 2000—2001Кубак УЕФА1 к/рМакабі (Хайфа)1:1 ()0:0 ()1:1 ( 0:1) 2001—2002Ліга чэмпіёнаў1 к/рВБ (Вагур)0:0 ()5:0 ()5:02 к/рІнтэр (Браціслава)0:1 ()0:1 ()0:2

Неафіцыйныя турніры Сезон Кубак РаўндКлуб Вынік1997Кубак чэмпіёнаў СадружнасціГрупа DЗборная клубаў Расіі2:5Сконта1:2Капетдаг0:32001Кубак чэмпіёнаў СадружнасціГрупа АСпартак (Масква)1:3Варзоб1:1Каўнас4:3

Галоўныя трэнеры

Анатоль Усенка (пачатак 1990-х) Анатоль Юрэвіч (1993 — люты 1997) Аляксандр Бубноў (1997 — красавік 1998) Аляксандр Кузняцоў (1998—2000) Улада Петравіч (2000 — жнівень 2001) Павел Раднёнак (жнівень 2001 — май 2002) Аляксандр Пражнікаў (май 2002 — жнівень 2003) Уладзімір Курнеў (жнівень 2003 — студзень 2004) Андрэй Сасніцкі (студзень 2004 — жнівень 2005) Аляксандр Белан (в. а. у жніўні 2005) Іліе Карп (жнівень — снежань 2005) Ігар Фралоў (2006) ? Вячаслаў Шэўчык (2008) Сяргей Ясінскі (снежань 2008 — чэрвень 2009) Вячаслаў Шэўчык (чэрвень — жнівень 2009) Віталь Паўлаў (жнівень — снежань 2009) Юрый Малееў (2010 — студзень 2014) Юрый Пунтус (студзень 2014 — лістапад 2017) Міхаіл Марціновіч (студзень 2018 — кастрычнік 2022) Іван Біёнчык (з кастрычніка 2022)

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт

Славія Мазыр