Беларусафобія ( — страх) — адмаўленне, варожасць і нянавісць да беларускага этнасу, беларускай мовы і Беларусі. Адна з асноўных праяў — стварэнне і распаўсюджанне міфаў з адмаўленнем гісторыі, жыццяздольнасці і магчымасці будучыні беларусаў (напрыклад, «Маленькая безабаронная Беларусь», «незабяспечаная рэсурсамі рэспубліка», «талерантны, цярплівы беларускі народ» і гэтак далей)Group Of Belarusian Patriots. Беларусафобія // Беларускі Дайджэст . — 2000. — № 6 (77). — С. 8..
Віды Грамадскі дзеяч Аўген Касцюшка падзяляе носьбітаў беларусафобіі на пэўныя тыпы: Ментальная: беларускасць выклікае балючую алергічную рэакцыю. Для яе нейтралізацыі трэба карэнна рэфармаваць менталітэт яе носьбітаў і спыніць іх негатыўную дзейнасцьGroup Of Belarusian Patriots. Беларусафобія // Беларускі Дайджэст . — 2000. — № 6 (77). — С. 7.. Прыстасавальніцкая: выклікаецца духоўнай пераменлівасцю і павярхоўным сябелюбствам дзеля атрымання большай выгады. Выкараняецца ладам, пры якім выгадна быць лаяльным грамадзянінам беларускай дзяржавы цераз побытавую адданасць культуры. Касмапалітычная: менавіта прыхаваная вестэрнізацыя і крышнаізацыя. Пераадольваецца шляхам канкурэнтаздольнасці беларускай культуры.
Праявы ў Беларусі Палітык Зянон Пазняк адзначае рысы, якімі характарызуецца палітыка антыбеларускага рэжыму на Беларусі: ганьбаванне беларускага сцяга, спаленне беларускіх падручнікаў, зневажэнне беларускай мовы, ліквідацыя беларускіх навучальных устаноў, аплёўванне імя Васіля Быкава, блюзнерства над Францыскам Скарынай і вялікімі людзьмі беларускай нацыі, разбурэнне і пераробка знакавых помнікаў гісторыі і культуры, мэтанакіраванае псаванне нацыянальнага краявіду і вынішчэнне запаведнай прыроды, грэблівыя адносіны да беларускіх людзей, беларускай творчасці і літаратуры, нянавісць да маладых і да вольнага чалавека.
У рознай ступені, да беларусафобскай рыторыкі прылічаюць словы кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, які не раз сцвярджаў, што «беларусы — гэта рускія са знакам якасці», «беларусы і рускія — адзін народ», а на пачатку свайго кіравання заяўляў, што «беларуская мова — бедная мова» і на ёй «нельга выказаць нечага вялікага»Народная газета. — 1995. — № . — 1 лютага. — С..
У 2016 годзе былі арыштаваны аўтары артыкулаў на «Regnum», у якіх яны пісалі, што Беларусь гэта «звар’яцелая недадзяржава», а беларускі акцэнт — «прыкмета нізкага паходжання»«Недоприговор» за «недонарод».
Журналіст Сяргей Астраўцоў на «Радыё Свабода» заявіў, параўноўваючы беларусаў з літоўцамі: «Беларусы нядружныя, зайздросныя, няўдзячныя. Народ, які ня любіць сябе. Які заўсёды баіцца. Свайго начальства, па-сапраўднаму, рускіх (у душы), і — крывадушна — Амерыкі. Не жыве, не дыхае свабодна, а толькі робіць выгляд. Не жыве як народ менавіта, як адметныя людзі»Чаму ў літоўцаў атрымліваецца?. Гэтае выказванне таксама пазначылі як беларусафобскаеБелорусофобия. Выпуск 2.
Гл. таксама Русіфікацыя Беларусі Тожабеларус Беларусафілія
Крыніцы
Літаратура С. Ф. Дубянецкі, Э. С. Дубянецкі. Цяжкі шлях да Адраджэння. — Брэст: Выд-ва С. Лаўрова, 1997. — 89 с. Лозка А. Беларусафобія — гэта хвароба, якую трэба лячыць // Народная газета. — 1994. — 14-16 мая. — С. 2. Беларусафобія: [Гіст. аспект] // Беларускі Дайджэст. — 2000. — Чэрв. (№ 6). — С. 7-8.
Катэгорыя:Ксенафобія Катэгорыя:Беларусазнаўства