Свята-Георгіеўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Вялікія Вераб’евічы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на ўскраіне вёскі.
Гісторыя Драўляны храм на могілках існаваў з XIX стагоддзя. У 1937 годзе храм быў спалены.
У 1992—1994 гадах на месцы старога быў пабудаваны новы цагляны храмХРАМ СВЯТОГО ВЕЛИКОМУЧЕНИКА И ПОБЕДОНОСЦА ГЕОРГИЯ В Д. БОЛ. ВОРОБЬЕВИЧИ .
Архітэктура Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам. Кананічнае пакрыццё паўкруглай апсіды завершана гранёным шпілем з крыжом на «яблыку». Неатынкаваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмаміГеоргіеўская царква.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Навагрудскага раёна Катэгорыя:Вялікія Вераб’евічы Катэгорыя:Храмы Навагрудскай епархіі Катэгорыя:1994 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Святога Георгія