«Скары́ніч» — літаратурна-навуковы гадавік, заснаваны кіраўніцтвам Маскоўскага таварыства беларускай культуры імя Францыска Скарыны. Мэта выдання — пашырэнне ў свеце духоўнай спадчыны Беларусі, творчых набыткаў беларускай дыяспары ў МасквеК. Атрашэўскі. «Скарыніч» //  — С. 320..

Гісторыя Выдаецца з 1991 года ў Мінску, Маскве і Смаленску на беларускай і рускай мовах. Выходзіў нерэгулярна, два першыя выпускі выйшлі ў дзяржаўным выдавецтве «Мастацкая літаратура». На 2011 год выйшла 10 нумароў.

Укладальнік альманаха — Аляксей Каўка.

Асноўная тэма выпускаў — спадчына Францыска Скарыны і праблемы яе вывучэння, а таксама асэнсаванне творчасці літаратурнага згуртавання 1920-х гадоў «Узвышша». У выпусках змешчаны невядомыя раней архіўныя дакументы, рукапісныя матэрыялы дзеячаў беларускай навукі і культуры Мікалая Улашчыка, Язэпа Лёсіка, Аркадзя Смоліча, Івана Луцкевіча, Адама Бабарэкі, Язэпа Варонкі, Язэпа Дылы і іншых, рэдкія фотаздымкі, хроніка дзейнасці Таварыства беларускай культуры імя Францыска Скарыны ў МасквеГ. Г. Сяргеева. «Скарыніч» //  — С. 448.. Напрыклад, большасць матэрыялаў чацвёртага выпуску зборніка — дакументальныя. Акрамя аўтараў з Беларусі і Расіі на старонках часопіса выступаюць навукоўцы і дзеячы культуры Балгарыі, Польшчы, Германіі, Вялікабрытаніі.

Крыніцы

Літаратура

Хто ёсць хто сярод беларусаў свету: Энцыкл. давед. Ч. 1. Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2000. — С. 110—111.

Спасылкі

Катэгорыя:Альманахі Катэгорыя:Часопісы Расіі на беларускай мове Катэгорыя:З’явіліся ў 1991 годзе Катэгорыя:Перыядычныя выданні беларускай дыяспары