Асацыяцыя прафсаюзаў «Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў» (: БКДП) — беларуская асацыяцыя прафесійных саюзаў. Кангрэс быў створаны на ўстаноўчым з’ездзе ў 1993 годзе. У БКДП уваходзяць Беларускі незалежны прафсаюз, Свабодны прафсаюз Беларускі, Свабодны прафсаюз металістаў і Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці.
2022 7 красавіка 2022 года членская арганізацыя БКДП, Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, была прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем.
18—19 красавіка 2022 года беларускія праваахоўныя органы зрабілі затрыманні шэрагу беларускіх прафсаюзных актывістаў, сярод якіх былі старшыня БКДП Аляксандр Ярашук, віцэ-старшыня БДКП Сяргей Антусевіч і бухгалтар БКДП Ірына Бут-Гусаім.
19 ліпеня 2022 года Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь спыніў дзейнасць асацыяцыі па прычыне таго, што кіраўніцтва і шэраг членаў прафсаюза прымала ўдзел у так званай «дэструктыўнай дзейнасці, масавых мерапрыемствах, якія парушалі грамадскі парадак, распаўсюджвалі інфармацыйную прадукцыю эстрэмісцкага зместу».
26 снежня Сяргей Антусевіч і Ірына Бут-Гусаім былі прыгавораны да 2 гадоў і 1,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму адпаведна па абвінавачанні ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак. Аляксандр Ярашук быў прыгавораны да 4 гадоў калоніі агульнага рэжыму па абвінавачанні ў публічных закліках да гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:1993 год у Беларусі