Іў Рашэ (; 7 красавіка 1930 — 26 снежня 2009) — французскі прадпрымальнік, заснавальнік вядомай карпарацыі Yves Rocher, якая носіць яго імя і вырабляе «раслінную касметыку». Па задумцы Рашэ, яго прадукцыя павінна была стварацца з прыродных інгрэдыентаў і быць даступнай шырокаму колу спажыўцоў.

Марка Yves Rocher была створана ў 1959 годзе, а першы яго магазіны адкрыліся ў 1969-м — да гэтага тавары рассылаліся поштай. Станам на 2009 год у кампаніі працуюць 15 тысяч чалавек па ўсяму свету, прадпрыемства Yves Rocher размешчаныя ў трох дзясятках краін, і кампанія мае абарачэнне ў два мільярды еўра.

Акрамя прадпрымальніцкай дзейнасці, Рашэ займаўся грамадскай працай: цягам 46 гадоў, з 1962-га па 2008-ы, ён займаў пасаду мэра ў сваім родным горадзе Ля-Гасылі ў Брэтані.

Афіцэр (1992) і камандор (2007) Ордэну Пачэснага легіёна.

Катэгорыя:Постаці Францыі