Дыега Арманда Марадона (; , Ланус, правінцыя Буэнас-Айрэс, Аргенціна — , правінцыя Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, нападнік. Чэмпіён свету 1986 у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны. Прызнаны адным з найлепшых футбалістаў за ўсю гісторыю.
Біяграфія Выступаў за футбольныя клубы «Бока Хуніярс» (Аргенціна), «Барселона» (Іспанія), «Напалі» (Італія), «Севілья» (Іспанія).
На працягу доўгіх гадоў (з 1977 па 1994) ён быў лідарам нацыянальнай зборнай Аргенціны. У многім дзякуючы яго індывідуальнаму майстэрству аргенцінцы сталі чэмпіёнамі свету ў Мексіцы-1986, а ў 1990 годзе заваявалі серабро ЧС у Італіі. У складзе зборнай роднай краіны Марадона правёў 91 матч, забіўшы 34 мячы. Прафесійную кар’еру ён пачаў у 1976 годзе ў клубе «Аргенцінас Хуніярс» з Буэнас-Айрэса, затым гуляў у «Бока Хуніярс» (1981—1982), пасля чаго перабраўся ў Еўропу. У Старым Свеце Дыега ў складзе «Барселоны» стаў уладальнікам Суперкубка і Кубка Іспаніі, з «Напалі» двойчы выйграў чэмпіянат Італіі, нацыянальны Кубак і Суперкубак, а таксама стаў уладальнікам Кубка УЕФА. Пасля італьянскага этапу Марадона правёў адзін сезон у іспанскай «Севільі», а ў 1993 годзе завяршыў гульнявую кар’еру на радзіме ў «Бока Хуніярс»blr.belta.by.
У якасці трэнера Дыега Марадона працаваў з 1994 года. Спачатку ён узначальваў аргенцінскія клубы «Тэкстыл Мандэю» і «Расінг», а з 2008 па 2010 быў настаўнікам нацыянальнай зборнай Аргенціны. На Чэмпіянаце свету 2010 года ў ПАР падапечныя Дыега Марадоны дайшлі да чвэрцьфіналу, у якім значна прайгралі камандзе Германіі (0:4). Завяршыўшы работу ў зборнай у хуткім часе пасля сусветнага першынства, Марадона доўгі час не трэніраваў, а ў 2011 годзе стаў настаўнікам клуба «Аль-Васл» з ААЭ. Прапрацаваўшы там крыху больш за год, Марадона пакінуў каманду і да мая 2017 года зноў не займаўся футбольнай дзейнасцю. Затым ён зноў прыехаў у ААЭ і стаў галоўным трэнерам клуба «Аль-Фуджайра», але зноў поспехаў не дабіўся і ў канцы красавіка 2018 года пакінуў сваю пасаду. За межамі футбольнага жыцця Дыега Марадона вядомы сваімі экстравагантнымі выказваннямі і ўчынкамі.
15 мая 2018 года Дыега Марадона падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама», ён стаў старшынёй праўлення клуба. Кантракт падпісаны тэрмінам на тры гадыnashaniva.by. Марадона мусіў пачаць выконваць свае абавязкі пасля заканчэння чэмпіянату свету ў Расіі. 16 ліпеня 2018 года Дыега наведаў Брэст, дзе назіраў за матчам «Дынама» з салігорскім «Шахцёрам» (паражэнне 1:3), а на наступны дзень ад’ехаў у Аргенціну. У верасні 2018 года ўзначаліў клуб другога дывізіёна Мексікі «Дарадас»Мексиканский «Дорадос» объявил о подписании Марадоны. СМИ сообщают, что аргентинец покинул брестское «Динамо» , застаўшыся «ганаровым прадстаўніком» беларускага клуба. У чэрвені 2019 года праз праблемы са здароўем пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Дарадас»Марадона покинул пост тренера «Дорадос». Ему предстоят операции на плече и колене .
У верасні 2019 года стаў галоўным трэнерам клуба «Хімнасія і Эсгрыма»Марадона возглавил «Химнасию», которая занимает последнее место в чемпионате Аргентины . У лістападзе 2019 года, пасля змены кіраўніцтва клуба, быў адпраўлены ў адстаўкуМарадона отправлен в отставку из «Химнасия и Эсгрима» , аднак неўзабаве адстаўка была адменена і Марадона вярнуўся да працы з камандайОтставка Марадоны из «Химнасии» отменена .
25 лістапада 2020 года Марадона памёр з-за раптоўнага спынення сэрца. Ускрыццё назвала прычынай смерці футбаліста востры ацёк лёгкіх, які быў выкліканы хранічнай сардэчнай недастатковасцю. Акрамя таго, у яго была выяўленая сардэчная паталогія — дылатацыйная кардыяміяпатыя. У сувязі з яго смерцю ў краіне была абвешчана трохдзённая нацыянальная жалоба. Кіраўніцтва клуба «Хімнасія і Эсгрыма», які стаў апошнім у трэнерскай кар’еры Дыега, у сваёй афіцыйнай заяве выказала яго родным і блізкім шчырыя спачуванні. Цырымонія развітання з вялікім футбалістам адбылася 26 лістапада 2020 года ў Прэзідэнцкім палацы ў Буэнас-Айрэсе. На шляху да труны з’явілася чарга даўжынёй у сем кварталаў.
Крыніцы
Літаратура
Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Бока Хуніярс Катэгорыя:Ігракі ФК Ньюэлс Олд Бойз Катэгорыя:Ігракі ФК Севілья Катэгорыя:Ігракі ФК Напалі Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Аргенцінас Хуніярс Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Аргенціны Катэгорыя:Трэнеры ФК Гімнасія і Эсгрыма Ла-Плата Катэгорыя:Трэнеры ФК Дарадас дэ Сіналоа Катэгорыя:Трэнеры ФК Аль-Фуджайра Катэгорыя:Трэнеры ФК Аль-Васл Катэгорыя:Трэнеры зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Трэнеры ФК Расінг Авельянеда Катэгорыя:Трэнеры ФК Тэкстыль Мандыю Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:ФІФА 100 Катэгорыя:Чэмпіянат свету па футболе 1986