«Спра́ва Ры́чарда Джу́эла» () — біяграфічная драма Клінта Іствуда, якая выйшла на экраны ў 2019 годзе.
Фільм заснаваны на рэальных падзеях, якія адбыліся летам 1996 года падчас Алімпійскіх гульняў у Атланце. Звычайны ахоўнік Рычард Джуэл гераічна ўратаваў сотні жыццяў, калі знайшоў бомбу побач з паркам, дзе праходзіў канцэрт. Аднак праз некалькі дзён Джуэла пачалі цкаваць СМІ і праваахоўчыя органы, якія абвінавацілі яго ў падрыхтоўцы тэракта.
Сусветная прэм’ера фільма адбылася 20 лістапада 2019 года ў межах міжнароднага кінафестывалю AFI Fest. У амерыканскі пракат стужка выйшла 13 снежня 2019 года, у Беларусі — 9 студзеня 2020 года.
Сюжэт У адзін з дзён Алімпійскіх гульняў 1996 года, якія праходзяць у Атланце, ахоўнік Рычард Джуэл знаходзіць сумку са ўзрыўчаткай і ў тэрміновым парадку адводзіць людзей з зоны паражэння. Але, нягледзячы на яго дзеянні і працу спецслужбаў, бомба ўсё ж выбухае. Гінуць два чалавекі, сотні атрымліваюць раненні. Тым не менш, дзякуючы ўважлівасці і своечасовым дзеянням Джуэла, выратаваны сотні жыццяў. Джуэл у імгненне становіцца ўсенародным героем. Аднак ужо праз некалькі дзён ФБР робіць яго галоўным падазраваным у тэракце, супраць яго ўзбуджаюць крымінальную справу, а СМІ падхопліваюць гэтую гісторыю і выстаўляюць Джуэла ворагам нумар адзін. На яго абарону ўстае адвакат Уотсан Браянт. Разам ім прыйдзецца супрацьстаяць судовай сістэме, грамадскаму меркаванню, СМІ і ФБР, якія спрабуюць пасадзіць Джуэла за краты.
Акцёрскі склад Пол Уолтэр Хаўзер — Рычард Джуэл Сэм Рокуэл — Уотсан Браянт, адвакат Кэці Бэйтс — Бобі Джуэл, маці Рычарда Джон Хэм — Том Шоу, супрацоўнік ФБР Алівія Уайлд — Кэці Скрагс, журналістка
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі ЗША Катэгорыя:Фільмы Клінта Іствуда Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, заснаваныя на рэальных падзеях Катэгорыя:Экранізацыі літаратурных твораў Катэгорыя:Фільмы кампаніі Warner Bros.