Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Белавежа Гайнаўскага павета Падляскага ваяводства (Польшча).
Гісторыя Была ўзведзена паводле загаду імператара Аляксандра III. Узводзілася па праекце гродзенскага губернскага архітэктара Мікалая Раманава за кошт прадстаўнікоў царскага роду РаманавыхБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 291, каштарыс складаў 54 тысячы рублёў. Пабудавана ў 1894—1897 гадах з чырвонай цэглы, а іканастас упрыгожыў кітайскі фарфор, прывезены з Санкт-Пецярбурга.
Пры асвячэнні Белавежскі храм названы ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворцы, епіскапа Мір Лікійскага.
1 верасня 1939 года нямецкія самалёты скідвалі бомбы на Белавежу і адна трапіла непасрэдна ў царкву, другая лягла каля яе паўночнай сцяны, ад выбухаў пабудова была моцна пашкоджана. Выбуховая хваля выбіла вокны і дзверы, асколкамі пашкодзіла іканастас. З купала і прытвора ўпалі крыжы. Святар Свята-Мікалаеўскай царквы Клаўдзій Пушкарскі, які пачаў служыць у гэтым храме з 1 мая 1939 года, паклапаціўся пра аднаўленне парушанага. Дэлегаты, апранутыя ў народныя даматканыя строі, па ягонай просьбе скіраваліся ў Берлін, і германскія ўлады аказалі дапамогу ў адраджэнні царквы. Быў складзены каштарыс на суму ў 33 300 нямецкіх марак. Аднаўленне пачалося 1 чэрвеня 1943 года. Апроч грошай, выдзеленых нямецкай уладай, збіраліся ахвяраванні з Белавежскага і іншых прыходаў. Пералічваліся грошы з усёй Гродзенскай епархіі. Рамонтныя работы доўжыліся чатыры з паловай месяцы. 17 кастрычніка 1943 года адбылося ўрачыстае асвячэнне адноўленага храма. У першыя пасляваенныя гады пачалі ўпрыгожваць роспісам сцены і скляпенні.
Царква ніколі не зачыняласяДзве царквы — два лёсы.
Спасылкі ПРАВАСЛАЎНАЯ ПАРАФІЯ CВ. МІКАЛАЯ
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Падляскага ваяводства Катэгорыя:Белавежа Катэгорыя:Храмы Варшаўска-Бельскай епархіі Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая Катэгорыя:1897 год у Польшчы