Аляксандр Барысавіч Тараненка (нар. , пас. Калодзішчы, Мінскі раён) — беларускі архітэктар. Саветнік БААрх (2000), член-карэспандэнт БААрх (2002), член-карэспандэнт Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай Акадэміі архітэктуры (2009).

Біяграфія Скончыў у 1978 годзе архітэктурны факультэт БПІ. У 1978—2004 гадах у інстытуце «Гроднаграмадзянпраект»: архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў; з 2004  года галоўны архітэктар інстытута.

Грамадская дзейнасць Член Беларускага саюза архітэктараў з 1988 года. У 2003—2011 гадах старшыня праўлення Гродзенскай абласной арганізацыі БСА.; член рэспубліканскага архітэктурна-горадабудаўнічага Савета пры МАІС РБ,

Творчасць Працуе ў вобласці праектавання жылых і грамадскіх будынкаў, а таксама горадабудаўнічых праектаў. Аўтар артыкулаў на прафесійныя тэмы ў часопісе «Архітэктура і будаўніцтва», рэгіянальных СМІ і інш.

Аўтар праекта касцёла Божай Міласэрнасці ў Доцішках.

Узнагароды Лаўрэат прэміі імя У. А. Караля Мінбудархітэктуры РБ за комплекснае добраўпарадкаванне гістарычнага цэнтра г. Навагрудка (1999). Узнагароджаны медалём БСА «За адданасць архітэктуры і творчыя дасягненні» (2011), нагрудным знакам «Ганаровы будаўнік» (2012), Ганаровымі граматамі Гродзенскага аблвыканкама (2003, 2012), Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў (2012), Гродзенскага гарвыканкама (2012); дыпломамі і граматамі БСА, МАСА, будаўнічай выстаўкі на рэспубліканскіх і абласных аглядах-конкурсах на лепшы архітэктурны твор.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя