Каіс Хазалі (; Iraq Asaib al-Haq leader Qais al-Khazali pledges to lay down arms | News | National Post) — заснавальнік і кіраўнік «спецыяльных груп» у Іраку з чэрвеня 2006 года і да палону брытанскімі войскамі ў сакавіку 2007 годаKagan, pp 167, 177..
Іракская вайна Будучы кіраўніком «спецыяльных груп», Каіс Хазалі кіраваў кантрабандай зброі, фарміраваннем эскадронаў смерці для арганізацыі рэлігійнага гвалту, выкраданняў людзей і забойстваў, і ў прыватнасці напад на амерыканскія сілы ў Кербеле 20 студзеня 2007 годаKagan, pp 168—177 . Быў паслядоўнікам Муктада ас-Садра, але быў выключаны з яго групоўкі «Армія Махдзі» ў 2004 годзе за «несанкцыянаваныя распараджэнні» і заснаваў сваю ўласную групоўку «Асаіб Ахль аль-Хак», таксама вядомую як «сетка Хазалі».
Арышт і вызваленне У ноч на 20 сакавіка 2007 года Хазалі брытанскі спецназ Асаблівай паветранай службы (SAS) здзейсніў штурм дома Каіса Хазалі ў Басры, і арыштаваў яго разам з братам і ліванскім саветнікам без ахвяр, акрамя таго былі атрыманы каштоўныя звесткіUrban, Mark, Task Force Black: The Explosive True Story of the Secret Special Forces War in Iraq , St. Martin’s Griffin, 2012 , p.222-p.225, p.275. На час зняволення Каіса Хазалі выконваючым абавязкі лідара «Асаіб Ахль аль-Хак» стаў Акрам аль-Кабіна.
У студзені 2010 года Каіса Хазаі быў вызвалены ў абмен на Пітэра Мура, які быў выкрадзены іракскімі паўстанцамі. У снежні таго ж года камандзіры Спецыяльных груп Абу Дэраа і Мустафа аш-Шэйбані атрымалі дазвол вярнуцца ў Ірак і заявілі, што працягнуць працаваць з Каіса ХазаліIn Iraq, Iran’s Special Groups to flourish — UPI.com.
Пераслед У снежні 2019 года Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць Каіса Хазалі за «ўдзел у сур’ёзных парушэннях правоў чалавека ў Іраку» .
31 снежня 2019 года дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампеа назваў Каіса Хазалі, нароўні з Абу Махдзі аль-Мухандзісам, Хадзі аль-Амірам і Фаліхам аль-Фаядам, адказнымі за напад на пасольства ЗША ў Багдадзе.
3 студзеня 2020 года ЗША аб’явілі «Асаіб Ахль аль-Хак» замежнай тэрарыстычнай арганізацыяй, а Каіса Хазалі і яго брата Лаіта Хазалі — міжнароднымі тэрарыстамі.
Спасылкі
Катэгорыя:Палітыкі Ірака Катэгорыя:Удзельнікі Іракскай вайны