Кра́сная (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета.
Гісторыя Паводле вопісу парафій Лідскага дэканату ў 1784 г. вёска ўласнасць князя Караля Станіслава Радзівіла, ваяводы віленскага, належала да Беліцкага двара, у дзяржанні МараўскагаБеліцкая парафія — pawet.net.
На пачатку XX ст. — вялікая вёска Беліцкай воласці Лідскага павета, 594 жыхары, 620 дзесяцін зямлі. 3 18 сакавіка 1921 да верасня 1939 г. — у складзе Польшчы, вёска Беліцкай гміны Лідскага павета. У 1921 г. 93 жылыя пабудовы, 502 жыхары. З 12 кастрычніка 1940 года па 26 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Парэцкага сельсавета Жалудоцкага раёна (з 17 красавіка 1962 года Лідскага раёна)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110)..
Насельніцтва 1996 — 240 чал., 102 двары 2004 — 130 чал., 72 двары 2010 — 91 чал.
Гаспадарка Ферма буйной рагатай жывёлы.
Літаратура Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал. В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4
Спасылкі
Катэгорыя:Беліцкі сельсавет (Лідскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна