Пацукі́ (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета.
Гісторыя У 1662 годзе згадваецца ў складзе Лідскага павету ВКЛLVIA, f. SA, b. 1. Паводле падымнага рэестра шляхты Лідскага павета 1728 года фальварак Пацукі ці Смолач уласнасць Пятра Гаўрулевіча. Вопіс парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе згадвае вёску Пацукі ў Няцецкай парафіі як уласнасць Бушчынскагаpawet.net.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Да 26 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Парэцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110)..
Спасылкі
Катэгорыя:Беліцкі сельсавет (Лідскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна