Касцёл Святога Антонія Падуанскага — мураваны каталіцкі храм у горадзе Віцебску. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне горада на вуліцы Гагарына, 46а.
Гісторыя Парафія была ўтворана 1 красавіка 2001 года, яе выдзелілі з віцебскай парафіі Святой Барбары. 21 чэрвеня 2001 года атрымала афіцыйны статус. Тытул святога Антонія Падуанскага не быў выпадковым, бо ў Віцебску на плошчы каля ратушы знаходзіўся касцёл святога Антонія, які быў зруйнаваны ў 1961 годзе.
Касцёл быў перабудаваны з Дома культуры Віцебскага вучэбна-вытворчага прадпрыемства «Галант». Касцёл атрымаў будынак 16 жніўня 2002 года. Будынак быў пабудаваны ў 1971 годзеКостел на улице Гагарина стал украшением микрорайона .
11 чэрвеня 2017 года касцёл быў асвячоны біскупам віцебскім Алегам Буткевічам11 чэрвеня парафіяльная супольнасць Святога Антонія ў Віцебску перажывала вялікую і значную падзею — у гэты дзень адбылося асвячэнне аднайменнага касцёла.
Пробашчы парафіі Анджэй Бочар (ад жніўня 2002 года да верасня 2003 года) Алег Буткевіч (ад 21 верасня 2003 года да 2014 года) Вячаслаў Барк (ад 23 лютага 2014)
Спасылкі
25 гадоў адноўленай парафіі святога Антонія ў Віцебску: гісторыя і сучаснасць
Катэгорыя:Касцёлы Віцебска Катэгорыя:Храмы Святой Тройцы Катэгорыя:2017 год у Віцебску Катэгорыя:Касцёлы Віцебскай дыяцэзіі Катэгорыя:Вуліца Гагарына (Віцебск) Катэгорыя:Храмы Святога Антонія Падуанскага