Касцёл Святога Духа — мураваны каталіцкі храм у горадзе Віцебску. Знаходзіцца па адрасе вуліца Чкалава, 5а.
Гісторыя Парафія Святога Духа, аддзеленая ад ужо існуючай парафіі св. Барбары, спачатку мела тытул Маці Божай з ля Салет. Яе арганізацыяй з 1 ліпеня 2000 года займаўся ксёндз Андрэй Бочар. Парафія была зарэгістравана ў 2000 годзе. Касцёлу ў 2000 годзе быў перадзены будынак недабудаванага басейна.
З 2001 года распачаліся набажэнствы ў бляшаным бараку па вул. Чкалава, 5а. Улетку 2002 года парафію пакінулі ксяндзы салятыны, якія дагэтуль у ёй працавалі, і яе пробашчам стаў ксёндз Адам Дынак, дэкан Віцебскага дэканата.
18 мая 2013 года мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў касцёл.
Пробашчы парафіі Андрэй Бочар (2000—2002). Адам Дынак (з 2002 года).
Спасылкі
Катэгорыя:Касцёлы Віцебска Катэгорыя:Храмы Святой Тройцы Катэгорыя:2013 год у Віцебску Катэгорыя:Касцёлы Віцебскай дыяцэзіі