Аляксандр Сямёнавіч Трухін (нар. , г. Меднагорск, Арэнбургская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1977 годзе Беларускі політэхнічны інстытут (выкладчыкі У. А. Чантурыя, С. Д. Філімонаў, В. І. Анікін). У 1977—1979 гадах архітэктар БелНДІПгорадабудаўніцтва; у 1979—1982 гадах загадчык сектара архітэктуры аддзела рабочай групы па стварэнні Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту; у 1982—1988 гадах галоўны архітэктар праектаў у Дэпартамент знешніх сувязяў Беларускага Экзархата.
Член Саюза архітэктараў з 1987 года.
Творчасць
Працы: помнік архітэктуры XIX ст.; былыя гандлёвыя рады ў г. Пружаны; царква ў гонар Мінскага абраза Маці Божай ў мікрараёне Чыжоўка (1993—1994); эскізны праект Свята-Богаяўленскай царквы ў мікрараёне Лошыца ў г. Мінску (2002; не рэалізаваны, будуецца па іншым праекце), за ўзор была ўзятая царква ў Новым Свержані ў стылі беларускага барока.
Узнагароды Пераможца Рэспубліканскага агляду-конкурсу на найлепшы архітэктурны твор года ў намінацыі «Установы аховы здароўя» за праект «Лячэбна-аздараўленчага цэнтра» (1995). Узнагароджаны Дыпломам Нацыянальнага фестывалю архітэктуры за праект царквы ў гонар Мінскага абраза Маці Божай у мікрараёне Чыжоўка (2000). Лаўрэат Нацыянальнага фестывалю архітэктуры ў намінацыі «Культавыя будынкі і збудаванні» за эскізны праект Свята-Богаяўленскай царквы ў Лошыцы (2003).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска