Кацярына Віктараўна Вандар’ева (нар. 20 студзеня 1991, г. Старыя Дарогі, Мінская вобласць, БССР) — беларуская спартсменка, якая выступае ў і . Неаднаразовая чэмпіёнка свету і Еўропы, пераможца розных турніраў сярод аматараў і прафесіяналаў. Майстар спорту міжнароднага класа.

Біяграфія Кацярына Вандар’ева да прыходу ў тайскі бокс займалася валейболам, лёгкай атлетыкай, самаабаронай, скончыла школу харэаграфіі.

У кікбоксінг прыйшла ў 16 гадоў, у 2007 годзе, мінскі клуб «Кік Файтэр». Хацела паступіць у Акадэмію МУС, аднак пазней выбрала Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (спецыяльнасць менеджэр па турызме; скончыла ў 2013 годзе).

Першымі трэнерамі былі чэмпіёны свету і Еўропы і , якія і зрабілі з яе чэмпіёнку. Першы прафесійны бой правяла на Кіпры з гречанкай. Чэмпіёнкай свету стала з першага разу — у Тайландзе ў 2009 годзе, праз год пасля таго, як прыйшла ў тайскі бокс.

Па стане на канец 2012 года правяла 65 баёў, выйграла 58, з іх 16 КО.

Яе любімая ўзнагарода — кубак «Лепшы баец Чэмпіянату Свету», узнагарода па самай прэстыжнай версіі IFMA. Узнагароджвалі на Дзень нараджэння караля Тайланда, пры яго палацы, член каралеўскай сям’і.

Тытулы

Чэмпіёнка Свету WKN 2010 і 2011 Чэмпіёнка Свету IFMA2010 Лепшы баец Чэмпіянату Свету Чэмпіёнка Свету WMF2009, Срэбра — 2010 Чэмпіёнка Еўропы IFMA 2009, 2012 (Анталья, Турцыя) Чэмпіёнка Беларусі 2009, 2010, 2011, 2012.

Спасылкі

Кацярына Вандар’ева на сайце клуба «Кік файтэр» Вандар’ева Кацярына Віктараўна на сайце Прэзідэнцкага спартыўнага клуба

Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа Катэгорыя:Кікбаксёры Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі БДУФК