Карпаві́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Карпавічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ільянскага раёна Вілейскай вобласці БССР. У сельсавет уваходзілі 32 населеныя пункты, у якіх было 2208 жыхароў. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 24 ліпеня 1957 года ў складзе Вілейскага раёна. 6 верасня 1957 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Хаценчыцкага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9..
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Вілейскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ільянскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1957 годзе