Нідокі або Лідокі, таксама Лідуо́кей () — мястэчка у Вількамірскім раёне Віленскага павета Літвы, на рацэ . Цэнтр Нідоцкай сянюніі. Месціцца за 11 км на ўсход ад Вількаміра.

Назва Тлумачэння гістарычнай назвы Нідокі з літоўскай мовы няма, тым часам літуанізаваную форму Lyduokiai (Лідокі) спрабуюць выводзіць ад балтыйскага lydimas — 'высечка', блізкага да тэрміну «ляда»Zinkevičius Z. Ukmergės rajono gyvenviečių vardynas: pavadinimų kilmė. — Vilnius, 2011. P. 27..

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Nidoki (2 лютага 1499 году)Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 117..

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Першы пісьмовы ўспамін пра Нідокі датуецца 1499 годам. У гэты час яны былі ў валоданні Пяткевічаў і ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.

У 1623 годзе ў Нідоках быў пабудаваны касцёл. У XVII ст. мястэчка перайшло да Дамброўскіх, у XVIII ст. — да роду Марыконі.

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Нідокі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Вількамірскім павеце Віленскай губерні.

Каля 1886 года ў Нідоках было 10 будынкаў.

Найноўшы час Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Нідокі апынуліся ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Насельніцтва XIX стагоддзе: ~1886 год — 57 чал. XXI стагоддзе: 2011 год — 142 чал.

Славутасці

Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (1884) Сядзіба (XIX—XX стагоддзі)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мястэчкі Літвы