2-й батальён спецыяльнага прызначэння «Данбас» () - ваеннае фарміраванне Нацыянальнай гвардыі Украіны.

Гісторыя Стварэнне Батальён «Данбас» пачаў сваю гісторыю як атрад народнага апалчэння ў Данецкай вобласці. У красавіку 2014 года прадпрымальнік і грамадскі актывіст Сямён Сяменчанка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook абвясціў пра збор сродкаў і запіс добраахвотнікаў у батальён тэрытарыяльнай абароны Данецкай вобласці пад назвай «Данбас»Старонка Сямёна Сяменчанка ў Facebook. Аднак кіраўніцтва Данецкай вобласці не падтрымала ініцыятыву Сяменчанка. Таму добраахвотнікі вымушаныя былі перабазавацца на тэрыторыю суседняй Днепрапятроўскай вобласці, дзе дзякуючы падтрымцы яе кіраўніцтва змаглі сфармаваць сваё падраздзяленне ў статусе роты «Данбас-1» Палку нацыянальнай абароныНародна армія. Все про добровольчі батальйони, що воюють на Донбасі (ФОТО).

Навучанне добраахвотнікаў праходзіла ў вёсцы Новападгароднае на мяжы Днепрапятроўскай і Данецкай вобласці на тэрыторыі былой машынна-трактарнай станцыіНовые лица: ради чего комбаты идут в большую политику. Навучанне ўключала ў сябе, у прыватнасці, зборку і разборку стралковай зброі, пераадоленне паласы перашкод, а таксама навыкі рукапашнага бою. Удзел у баявых дзеяннях 15 мая 2014 батальён вызваліў райаддзел міліцыі ў Вэлыкай Навасілкі ад лаяльнай ДНР міліцыіБатальйон Донбас взяв під контроль район Донеччини – командир. 22 мая 2014 байцы батальёна ўзялі пад ахову адміністрацыйныя будынкі Валадарскага раёнаБатальйон "Донбас" взяв під контроль ще один район Донеччини.

Раніцай 23 мая 2014 батальён трапіў у засаду апалчэнцаў у вёсцы Карліўка Мар’інскага раёна. У ходзе ўзброенага сутыкнення палова байцоў батальёна атрымала раненні.

10 жніўня 2014 добраахвотніцкія батальёны «Данбас», «Азоў», «Шахтарск» і «Правы сектар» сумесна з сіламі УСУ пачалі ваенную аперацыю ў раёне горада Ілавайск. Мэтай аперацыі было ўзяцце горада штурмам, знішчэнне ўмацаваных раёнаў і блокпастоў баявікоўДневники войны — 13 . У ходзе баявых сутыкненняў сілы АТО, у тым ліку і батальён "Данбас", трапілі ў акружэнне і панеслі істотныя стратыКомбат "Донбасса" обвинил руководство ВСУ в провальной операции под Иловайском.

30 студзеня 2015 Сямён Сяменчанка разам з часткай батальёна «Данбас» паводле загаду прыбыў на ўкраінскія пазіцыі ў Вуглэгірск-Дэбальцэвэ для выканання баявых задачСитуация в Углегорске - Дебальцево.

Катэгорыя:Вайна на ўсходзе Украіны Катэгорыя:Узброеныя сілы Украіны