Дусьмяны, таксама Ду́смяніс () — вёска ў Троцкім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Ганусішкаўскай сянюніі. Размешчана на паўночна-ўсходнім беразе возера .

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Першы пісьмовы ўспамін пра Дусьмяны датуецца 1493 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.

У 1523 годзе ўпамінаецца сядзіба ў Дусьмянах.

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Дусьмяны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.

На 1866 год у Дусьмянах было 22 будынкі. Сустракалася таксама назва Душмяны.

Найноўшы час Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Дусьмяны апынуліся ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1866 год — 200 чал.

Славутасці Касцёл Святых Апосталаў Сымона і Іуды Тадэвуша (1818)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі