Выдаве́цтва Ва́цлава Ласто́ўскага (у арыгінале: Wydawiectwo W. Lastouskaho) — прыватнае беларускае выдавецтва, якое дзейнічала ў Вільні ў 1916—1918 гг. Заснавана Вацлавам Ластоўскім. Мэта выдавецтва — падрыхтоўка і выданне падручнікаў, дапаможнікаў, чытанак для першых беларускіх школА. С. Ліс. Выдавецтва В. Ластоўскага // — С. 368..

Выпусціла складзеныя Ластоўскім школьныя падручнікі, у асноўным з выкарыстаннем лацінкі: «Першая чытанка: Кніжыца для беларускіх дзетак дзеля навукі чытаньня», «Родныя зярняты: кніжыца для школьнага чытання» («Rodnyje Ziernity: kniźyca dla školnaho čytaňnia») (1916), «Першая чытаньне» (1917), «Задачнік» (1917), «Незабудка: першая пасля лементара чытанка» («Niezabudka: Pieršaja paśla lementara čytanka») (1918), «Прыпеўкі (Песні-песень)» («Prypieŭki: (Pieśni-piesień)») (1918), «Raściny: Padručnik dla školnaha ŭžytku» (1918), «Сейбіт: другая, пасля лементара, чытанка для пачатковых школ» («Siejbit: Druhaja, paśla lementara, čytanka dla pačatkowych škol») (1918), «Выпісы з беларускай літаратуры» («Wypisy z biełaruskaj literatury») (Čaść I, 1918)Larysa Dounar. Wacław Łastouski i kultura książki Białorusi // Roczniki Biblioteczne. — 2012. — Tom 56. — S. 35.. Акрамя школьных падручнікаў выдавецтва выдала зборнікі «Скрыпка беларуская» Цёткі (2-е выданне), «Беларускі песеннік з нотамі для народных і школьных хораў» Л. Рагоўскага (2-е выданне), нататкі «Што трэба ведаць кожнаму беларусу» і іншыя кнігі.

Літаратура

Катэгорыя:Вацлаў Ластоўскі Катэгорыя:Беларускія выдавецтвы Катэгорыя:З’явіліся ў 1916 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1918 годзе Катэгорыя:1916 год у Вільні