Студзяне́ц — рака ў Беларусі, у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Сікуня (басейн Ашмянкі).
Даўжыня ракі 12 км. Плошча вадазбору 38 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,8 м/км. Выток ракі знаходзіцца ў напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Стымоні. Упадае ў Сікуню прыкладна за 0,8 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Жалігова. Вадазбор у паўночнай частцы Ашмянскага ўзвышша.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Смаргонскага раёна Катэгорыя:Басейн Ашмянкі