Цэйтлін — яўрэйскае матранімічнае прозвішча, утворанае ад імя Цэйтл. Вядомыя носьбіты:

Аарон Цэйтлін (1898—1973) — яўрэйскі драматург, пісьменнік, паэт, мастацкі крытык, выдавец, сын Г. Цэйтліна. Аляксандр Рыгоравіч Цэйтлін (1901—1962) — савецкі літаратуразнавец. Анатоль Зусевіч Цэйтлін (нар. 1948) — беларускі архітэктар. Арон Якаўлевіч Цэйтлін (1908—1991) — савецкі інжынер-металург, дырэктар Наватульскага металургічнага камбіната. Аркадзь Аляксандравіч Цэйтлін — фізік, спецыяліст па тэорыі суперструн. Вікторыя Мікалаеўна Цэйтлін (1888—пасля 1934) — савецкі пракурорскі працаўнік. Гілель Цэйтлін (1871—1942) — рэлігійны яўрэйскі пісьменнік, філосаф і публіцыст. Ёшуа Цэйтлін (1742—1822) — расійскі рабін, філантроп і прадпрымальнік. Ісраэль Цэйтлін (больш вядомы як Се́сар Т’е́мпа; 1906—1980) — аргенцінскі пісьменнік і журналіст. Марк Аронавіч Цэйтлін (1943—2008) — савецкі металург, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР. Марк Данілавіч Цэйтлін (нар. 1943) — савецкі і ізраільскі шахматыст, гросмайстар (1997). Міхаіл Сямёнавіч Цэйтлін (нар. 1947) — савецкі і нямецкі шахматыст, гросмайстар (1987). Навум Іосіфавіч Цэйтлін (1909—1997) — савецкі мастак, ілюстратар дзіцячых кніг. Раля Міхайлаўна Цэйтлін (1920—2001) — савецкі і расійскі лінгвіст. Рыгор Ізраілевіч Цэйтлін (1911—2000) — савецкі і расійскі мастак, член Саюза мастакоў СССР, член прафесійнага Саюза мастакоў Расіі, заслужаны мастак РСФСР. Саламон Цэйтлін (1892—1976) — амерыканскі гісторык-усходазнавец, філолаг. Стэла Навумаўна Цэйтлін (нар. 1938) — савецкі і расійскі лінгвіст. Цві Цэйтлін (1923—2012) — амерыканскі скрыпач і музычны педагог. Элханон Цэйтлін (1902—1941) — польскі журналіст, літаратар, паэт, палітычны і грамадскі дзеяч. Юрый (Георгій) Уладзіміравіч Цэйтлін (1915—1996) — савецкі паэт і музыкант. Юрый Ізевіч Цэйтлін (нар. 1973) — музычны прадзюсар, прэзідэнт кампаніі CD Land. Якаў Сямёнавіч Цэйтлін (1901—1937) — савецкі партыйны і камсамольскі дзеяч.

Гл. таксама Цэтлін