Свята-Раство-Багародзічны жаночы манастыр ― жаночы манастыр у Брэсце. Знаходзіцца на Шпітальным востраве ў Крэпасці.

Гісторыя Папярэдні манастыр быў мужскі і знаходзіўся ў Замухавеччы. У манастыры былі два храмы: у гонар Нараджэння Багародзіцы і Пачэснага Крыжа (апошні заснаваны ў пачатку XV стагоддзя жонкай князя Вітаўта княгіняй Ганнай Святаславаўнай). У 1819 годзе будынкі манастыра згарэлі.

У 2001 годзе жаночы манастыр у гонар Нараджэння Багародзіцы быў адноўлены. У 2005 годзе гарадскія ўлады перадалі манастыру ў сталае карыстанне двухпавярховы будынак Брэсцкай крэпасці, у якім раней была палкавая школа 84-га стралковага палка. Манастыр таксама атрымаў 88 сотак зямлі.

Крыніцы

Літаратура Па святых месцах Беларусі // Беларускі праваслаўны каляндар, 2006 : звод іменаў святых, святыя зямлі Беларускай, рэлігійныя дзеячы XX ст., па святых месцах Беларусі / укладальнік Л. Я. Кулажанка, Т. А. Матрунчык. ― Мінск, 2005. — С 136—142. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2001.

Спасылкі Свято-Рождество-Богородицкий женский монастырь, г. Брест на monasterium.by

Катэгорыя:Праваслаўныя манастыры Беларусі Катэгорыя:Брэсцкая і Кобрынская епархія Катэгорыя:Жаночыя манастыры Катэгорыя:Культавыя збудаванні Брэста Катэгорыя:2001 год у Брэсце Катэгорыя:З’явіліся ў 2001 годзе