Прудзі́ны. Сустракаецца таксама варыянт Пру́дзіны (каля Прудзі́н) (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Гісторыя Вёска Прудзіны (Прудзенская Слабада) заснавана ў пачатку XVII стагоддзя, належала Станіславу Галінскаму. Упамінаецца ў інвентары Бобрскага маёнтка 1614 года. У 1667 годзе — уласнасць аршанскага земскага суддзі Ераніма Камара, потым у закладзе ў Антонія Сіпайлы. У 1743 годзе — маёнтак, уладанне Багдановіча.
У 1909 годзе вёска ў складзе Абчугскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. З 20 жніўня 1924 года ў Абчугскім сельсавеце Чарэйскага, з 8 ліпеня 1931 года — Крупскага раёнаў. У 1930 годзе створаны калгас «Перамога».
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 па чэрвень 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У ліпені 1943 года гітлераўцы расстралялі 18 жыхароў за дапамогу партызанам. У 1960 годзе на ўшанаванне іх памяці пастаўлены абеліск. На франтах вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі 27 чалавек. Потым вёска была ў складзе калгаса «Слабада». З 5 мая 1962 года вёска ў складзе Акцябрскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)., з 28 ліпеня 1966 года — у складзе Бобрскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146)., з 31 сакавіка 1977 года — зноў у складзе Абчугскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533)..
На 1 студзеня 1998 года працавалі крама, жывёлагадоўчая фермаПамяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мн.; БелЭн, 1999. – 640 с. іл. ISBN 985-11-0143-5..
З 28 мая 2013 года вёска ўваходзіць у склад Акцябрскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Насельніцтва XVII стагоддзе: 1667 год — 11 двароў. XVIII стагоддзе: 1743 год — 7 дымоў. XX стагоддзе: 1909 год — 68 двароў, 443 жыхары; 1998 год — 32 гаспадаркі, 63 жыхары.
Спасылкі
Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Крупскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна