Аляксандра Алегаўна Раманоўская (нар. , Мінск, Беларусь) — беларуская фрыстайлістка, спецыялізуецца ў акрабатыцы. Чэмпіёнка свету (2019), найлепшая спартсменка года Беларусі.

Біяграфія Пачала займацца фрыстайлам у 2005 годзе, бацькі таксама займаюцца спортам.

Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт. У вольны час любіць чытаць і вязаць.

Чэмпіёнка свету па лыжнай акрабатыцы і спартсменка года ў Беларусі — 2019 па выніках апытання сярод журналістаў, якое праводзіла газета «Спортивная панорама».

Пасля пачатку пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе Аляксандра Раманаўская актыўна выказвала сваю грамадзянскую пазіцыю, таксама ўступіла ў Свабоднае аб’яднанне спартсменаў Беларусі. 18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года«Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти .

Удзельнічала ў запісе відэазваротаў да спартыўных чыноўнікаў супраць ціску на спартсменаў за іх грамадзянскую пазіцыю. 6 кастрычніка 2020 года на сходзе фрыстайлістаў галоўнаму трэнеру нацыянальнай зборнай Мікалаю Казеку паведамілі, што чэмпіёнка «звольнена за прагулы».

У лістападзе 2020 года Аляксандра Раманоўская выставіла на аўкцыён залаты медаль за $900 і прадала яго ў выніку таргоў за $15 тыс. Грошы, атрыманыя за медаль, пайшлі ў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці для падтрымкі спартсменаў, якія пацярпелі ад дзейнасці рэжыму Лукашэнкі.

Спартыўная кар’ера З 2011 года трэніруецца пад кіраўніцтвам Мікалая Казекі. Праз год, у 2012 годзе, дэбютавала на спаборніцтвах Кубка свету, на дамашнім беларускім этапе.

У 2015 годзе брала ўдзел у чэмпіянаце свету сярод юніёраў у К’еза-ін-Вальмаленка, дзе заняла першае месца ў асабістай акрабатыцы. У 2015 годзе таксама адбыўся дэбют на дарослым чэмпіянаце свету ў аўстрыйскім Крайшбергу, дзе фрыстайлістка заняла 11-е месца. У заліку Кубка свету сезона 2014/2015 Раманоўская стала 33-й, атрымаўшы перамогу на адным з этапаў (у Лэйк-Плэсідзе).

У 2017 годзе выступіла на другім для сябе чэмпіянаце свету ў іспанскай Сьера-Невада, але стала там толькі 19-й у асабістай акрабатыцы.

На Алімпіядзе ў Карэі ў 2018 годзе заняла 14-е месца. Сезон завяршыла на 25-м месцы ў агульным заліку і на 4-м сярод фрыстайлістак-акрабатак, што на той момант стала найлепшым яе дасягненнем.

У 2019 годзе выйграла тытул чэмпіёнкі свету ў акрабатычных скачках на першынстве планеты ў амерыканскім Парк-Сіці, штат Юта. У суперфінале выконвала другі па складанасці скачок, атрымаўшы ад суддзяў 113,18 бала, апярэдзіўшы расіянку Любоў Нікіціну на 23,3 бала. Праз тыдзень у Маскве атрымала другую перамогу на этапах Кубка свету. У 2019 годзе на зімовай Універсіядзе 2019 года ў Краснаярску атрымала перамогу ў асабістай акрабатыцы, у фінале набраўшы 100,29 бала. Затым стала двухразовай чэмпіёнкай Універсіяды ў пары з Арцёмам Башлаковым, абышоўшы расіян Крысціну Спірыдонаву і Станіслава Нікіціна на 1,15 бала. З 128 баламі ў заліку акрабатыкі заняла 9-е месца, сярод усіх фрыстайлістаў стала 47-й у сезоне.

Перамогі

№СезонДатаМесца правядзенняДысцыпліна1Кубак свету па фрыстайле 2014/201531 студзеня 2015 г. Лэйк-ПлэсідАкрабатыка2Чэмпіянат свету па фрыстайле і сноўбордзе 20197 лютага 2019 Дзір-ВэліАкрабатыка3Кубак свету па фрыстайле 2018/201916 лютага 2019 МаскваАкрабатыка (2)4Кубак свету па фрыстайле 2019/20207 лютага 2020 Дзір-ВэліАкрабатыка

Узнагароды Ганаровае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь» (8 студзеня 2020)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 г. № 7 «Аб узнагароджанні».

Крыніцы

Спасылкі Аляксандра Раманоўская на сайце FIS Інтэрв’ю Раманоўскай

Катэгорыя:Чэмпіёны свету па фрыстайле Катэгорыя:Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года Катэгорыя:Фрыстайлісты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі Катэгорыя:Члены Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі