Гарадо́к С. 123., часам Гру́дак С. 97. () — вёска ў Польшчы, за 33 км на ўсход ад Беластока, на рацэ Супраслі. Уваходзіць у склад Беластоцкага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Грудак
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Гарадок узнік у XV стагоддзі як замак Вялікага Княства Літоўскага, у Гарадзенскім павеце Троцкага ваяводства. Першы пісьмовы ўспамін пра Гарадок датуецца 1498 годам, калі Аляксандр Хадкевіч фундаваў тут манастыр. У 1500 годзе гэты манастыр быў перанесены вышэй па плыні ракі ў Супрасль.
У сярэдзіне XVI стагоддзя Гарадок стаў мястэчкам. У XVII—XVIII стагоддзях мястэчка знаходзілася ў валоданні Пацаў, Сапегаў, Радзівілаў.
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Гарадок апынуўся ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартаменце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам паміж Расіяй і Францыяй, мястэчка апынулася ў Беластоцкім павеце Беластоцкай вобласці Расійскай імперыі.
У 1897 годзе афіцыйны статус Гарадка быў паніжаны да вёскі.
Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарадок абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Гарадок апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беластоцкім ваяводстве.
З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Гарадок акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа. У лістападзе 1939 года Гарадок увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласць. З чэрвеня 1941 да верасня 1944 года вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Гарадок Польскай Народнай Рэспубліцы.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1878 год — 1793 чал.Jelski A. Gródek (1) // S. 817.; XXI стагоддзе: 2011 год — 2599 чал.
Культура Гарадоцкі цэнтр культуры (Gródecki Ośrodek Kultury) Таварыства сяброў Гарадоцкай зямлі (Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Gródeckiej) У Гарадку ладзіцца штогадовы фестываль беларускай альтэрнатыўнай і рок-музыкі «Басовішча». Іншыя культурныя падзеі: «Сяброўская бяседа», «Спатканні абрадавых калектываў» («Spotkania zespołów obrzędowych»), «Дні Гарадка» («Dni Gródka»). Газета «Wiadomości Gródeckie — Haradockija Nawiny»
Славутасці Замкавая гара Касцёл Найсвяцейшага сэрцы Ісуса (1933—1936) Могілкі: праваслаўныя, іўдзейскія Царква могілкавая Покрыва Багародзіцы (1862; драўляны зруб) Царква Раства Багародзіцы (1946—1947)
Страчаная спадчына Сінагогі Царква
Галерэя
Вядомыя асобы Мікола Дзямідаў (1888—1967) — беларускі педагог, ваенны.
Крыніцы
Спасылкі