Рачкі С. 86. () — вёска ў Польшчы, за 15 км на паўднёвы захад ад Сувалкаў і за 100 км на поўнач да Беластока, на рацэ Распудзе. Уваходзіць у склад Сувальскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Рачкі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Гісторыя Рачкоў пачалася ў XVI стагоддзі, калі тут была заснавана вёска Даўспуда. Гэтая мясцовасць была ў валоданні братоў Рачковічаў і ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. У 1541 годзе згадваецца царква Яна Хрысціцеля, заснаваная тут ВаловічаміВашкевіч А. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя праваслаўных прыходаў Сапоцкінскага края. — , 2014. С. 70.. У дакуменце 1558 года Даўспуда Рачковіцкая згадваецца як мястэчка.

У 1682 годзе кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў Рачкам прывілей на штотыднёвыя таргі і 2 кірмашы на год. У 1748 годзе мястэчка перайшло да Пацаў.

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Рачкі апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні.

На 1830 год у Рачках было 204 будынкі, на 1850 год — 140. У 1903 годзе ў вёсцы была пабудавана царква-мураўёўка з фундацыі расійскага ўладальніка маёнтка Карцава.

Найноўшы час З 1915 года да 1918 года вёска акупіравана германскімі войскамі. Пасля польска-савецкай вайны, згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года, Рачкі апынуліся ў складзе Польскай Рэспублікі, у Беластоцкім ваяводстве. У міжваенны час у вёсцы была разабрана царква-мураўёўка.

У Другую сусветную вайну з верасня 1939 года да верасня 1944 года Рачкі знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 1975—1998 гадах вёска ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводства.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1830 год — 2500 чал.; 1850 год — 2079 чал.Chlebowski B. Sztabin // S. 370. XXI стагоддзе: 2008 год — 2322 чал.

Славутасці

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1767—1811) Каталіцкія могілкі

Страчаная спадчына Царква Спаса Нерукатворнага (1903; мураўёўка)

Крыніцы

Літаратура Вашкевіч А. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя праваслаўных прыходаў Сапоцкінскага края. — : ЮрСаПрынт, 2014. — 90 с.: іл. . Вашкевіч А., Нарэль Д. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя каталіцкіх парафій у паўднёва-ўсходняй частцы Аўгустоўскай пушчы. — : Зміцер Колас, 2006. — 128 с.: іл. .

Спасылкі